АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Талерантнасць як умова беларускасці

Беларускамоўныя сутыкнуліся з усім спектрам тонкіх і тоўстых праяваў дыскрымінацыі. Тут і "гаварі нармальна", і завышаныя патрабаванні, і напружанне ў атмасферы з касымі позіркамі, і абвінавачванні ў спробах "выдзяліцца", і дылема ці рызыкаваць працоўным месцам, і сцверджанні, што праблемы няма і гэта толькі людзі самі не хочуць пераходзіць на мову, і г.д.

Хай гэта дапаможа нам правесці некаторыя паралелі  (лягчэй гэта будзе зрабіць жанчынам, мігрантам і людзям з іншых дыскрымінаваных групаў) і прасякнуцца той культурай, якая супрацьстаіць дыскрымінацыі - культурай талерантнасці і паліткарэктнасці, дайвёрсіці і інтэрсекцыяналісцкага фемінізму.

Менавіта неталерантнасць беларускага грамадства робіцца бар'ерам на шляху беларускамоўнасці.

Мажліва, Беларусь зробіцца беларускай тады, калі яна зробіцца талерантнай - паводле сучасных стандартаў прыняцця іншасці і разнастайнасці.


23.05.17 11:36
загружаюцца каментары

Маргарита Тарайкевич