АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Курапаты і каланіялізм

Я вельмі ўдзячная абаронцам Курапатаў. Яны маюць рацыю ў сваім змаганні за памяць забітых. Яшчэ, акрамя ўдзячнасці, гэтае змаганне выклікае ў мяне цікавасць у плане каланіяльнай i посткаланіяльнай тэматыкі.

Сітуацыя вакол Курапатаў прымушае мяне задаецца пытаннямі: у чым сутнасць каланіялізму? у чым мяжа паміж нармалёвай міграцыяй ці іншым засвойвайнем новых прастораў – і каланізацыяй? - Мяне гэта цікавіць як мігрантаку і актывістку за свабоду перамяшчэння, а таксама як чалавека які любіць адкрываць і засвойваць новыя прасторы. Як не зрабіцца каланістамі?


Мяркую, адказ – у наяўнасці ці адсутнасці паважлівага ўзаемадзеяння з тымі людзьмі, якія ўжо жывуць на тэрыторыі якую мы засвойваем, з тым, што на ёй ужо існуе.

Будаваць як на пустым месцы, агрэсіўна ігнаруючы тое, што на ім ужо ёсць, не бяручы ва ўлік тых хто на ім ужо жыве і іх гісторыі – гэта каланіяльныя паводзіны. Менавіта такія паводзіны прадэманстраваныя бізнэсоўцамі, якія збудавалі кабак на месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў у Курапатах, ігнаруючы пратэсты жывых і памяць забітых.


Вельмі цікавы выйшаў кейс з наведвальнікамі рэстарана, якім давялося пачуць ад актывістаў парады вяртаецца ў Расію ці паводзіць сабе як госці. Але яны ў Беларусі з 2009, то-бок яны жывуць у РБ на год долей чым я ў Бельгіі, а я сабе ўжо даўно не лічу патрэбным пачуваць госцяй: калі мне нехта  няветліва параіць вяртацца на Радзіму,я ветліва адкажу што гэта ўжо я як захачу. Але справа тут не ў паходжанні, ані ў тэрміне пражывання, але - у каланіяльных паводзінах. Да якіх яны далучыліся сваім актам наведвання рэстарана. (Ступень далучэння – розная ў розных удзельнікаў пазначанага сямейнага візіту ў сумнавядомы рэстаран: адну з іх я два гады чытаю ў Фэйсбуку і ня бачыла ў яе аніякага знаку імперства ды русаміраўства, муж жа яе ў дыскусіях актыўна спрабуе дыскрэдытаваць ідэю Курапатаў як месца памяці, - але мы можам рабіць шкоду ня толькі наўмысна).

Пакольку актывісты і актывісткі сваёй барацьбой выражаюць і мой інтарэс,я ня буду прад’яўляюць завышаных патрабаванняў да іхніх паводзінаў. Бо разумею, што яны вытрымліваюць агромністы ціск, змагаючыся супраць хворага посткаланіяльнага рэжыму, i ня дзіўна калі раптам яны траўмаваныя ў гэтай барацьбе. Ня будзьма патрабаваць ад іх ідэальных паводзінаў, пакуль ім даводзіцца дзейнічаць у экстрэмальных умовах! - Калі раптам яны сапраўды абразілі наведвальнікаў рэстарана,я гатовая выбачыцца (ды і рабіла ўжо гэта) за маіх адзінадумцаў, траўмаваных у высакароднай барацьбе. Але пры гэтым я падкрэсліваю , што гэтая барацьба мае рацыю.


Каланізатарам можна зрабіцца і не выязджаючы са сваёй краіны. Адзін з сусветных прыкладаў – спецыфічныя манеры джэнтрыфікацыі бедных раёнаў у мегаполісах: калі наваколле змяняюць без удзелу і ўліку існавання тых, хто дзесяцігоддзямі жыве там і стварыў і багаты мясцовы каларыт, і арганізацыі, i праз падвышэнне цэнаў прымушаюць іх мяняць месца жыхарства. У апраўданне часам кажуць: раён зрабіўся больш бяспечным; але ў адказ можна запытацца: бяспечным для каго? – Увогуле гэта тыповы каланізатарскі аргумент: мы тут, маўляў, столькі ўсяго зрабілі, пабудавалі, а а дзікуны-абарыгены няўдзячныя... Варыяцыя гэтага была выказаная і ўва ўзгаданым выпадку: мы, маўляў, ў Беларусі робім бізнэс, інвестуем! - Bеру. Tолькі гэта не здымае праблемы таго, што наведваючы рэстаран на касцях людзі далучаюцца да ігнаравання і памяці забітых , і часткі беларускага грамадства, то-бок, калі шырэй – да ігнараваня чалавека...


Якую пазіцыю мы прымаем, прыехаўшы ў краіну, адносна мясцовых рэаліяў і змаганняў – вось цікавае пытанне. Я лічу што для імігрантаў нармалёва рабіцца не пасіўнымі ўспрымальнікамі мясцовай культуры, але яе сутворцамі, актыўнымі ўдзельнікамі грамадскіх працэсаў. Больш за тое, на маю думку, пасіўнасць – гэта прызнак недахопу інтэграванасці . Ды і не ўва ўсе трэба інтэгравацца: супраць многіх з'яваў  (прыгнёт жанчынаў, сацыяльна-класавы прыгнёт, расізм, дыктатура, катаванні…) ёсць сэнс змагацца ня толькі ў тых краінах у якіх мы жывем, але ўвогуле паўсюль, у духу інтэрнацыяналізму падтрымліваючы змаганні па ўсім свеце. Так што, калі бы ўзгаданыя грамадзяне Расіі пардтрымалі змаганьне за Курапаты, а ня супраць іх, то яны мeлі бы рацыю.

Бо адстойванне Курапатаў – гэта барацьба за памяць пра людзей. Розных людзей, забітых і пахаваных там: людзей з рознымі гісторыямі, веравызнаннямі, палітычнымі арыентацыямі, розных сацыяльна-класавых і этнічных паходжанняў… Таму мемарыял у Куропатах мае ня толькі  нацыянальнае значэнне, але і агульначалавечае. Гэта барацьба ня толькі за дэкаланізацыю памяці, але і за гуманнасць.

І за гэта я вельмі ўдзячная абаронцам Курапатаў.


19.06.18 14:40

Маргарита Тарайкевич