АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Адвакат пра справу Рымашэўскага: Падчас следства мне проста было за яго страшна 1

Зміцер Гарачка лічыць, што віна былога старшыні Салігорскага райвыканкаму не даказаная, Аляксандра Рымашэўскага варта вызваліць за адсутнасцю складу злачынства.

Адвакат пра справу Рымашэўскага: Падчас следства мне проста было за яго страшна
4 снежня ў Мінскім абласным судзе з апошнім словам выступіць былы старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі, напэўна, у гэты ж дзень яму будзе абвешчаны і прысуд. Пракурор у судзе ўжо запатрабаваў для яго 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. І гэта пры тым, што доказаў яго віны, як аказваецца, абвінавачванне ў судзе не прадставіла!

Былы кіраўнік Салігорскага райвыканкама быў затрыманы 30 мая 2017 года на аўтадарозе каля вёскі Камень Капыльскага раёна.

Па версіі праваахоўнікаў, чыноўніка затрымалі ў момант атрымання хабару ў памеры $ 2700. Грошы для хабару рыхтавалі аператыўнікі, а перадача была пастановачнай.

"Справа Рымашэўскага" Мінскі абласны суд разглядае з 23 кастрычніка.

Былога кіраўніка раёна абвінавачваюць у тым, што ў 2016-2017 гадах ён браў хабару ў прадстаўніка СТАА "Белросагросервис" Уладзіміра Міхалюк, які загадваў пастаўкамі СТАА "Белросагросервис" прадпрыемствам Мінскай вобласці.

Менавіта на яго супярэчлівыя паказанні, па сутнасці, і будуецца ўсё абвінавачанне. Кампанія прадавала сельгаспрадпрыемствам Салігорскага раёна тэхніку, сродкі абароны раслін і насенне, і да 2016-га года прадпрыемствы павінныя кампаніі буйную суму, як і іншым сваім пастаўшчыкам. Нібыта дзякуючы хабараў даўгі Салігорскага раёна перад "Белросагросервисом" пагашаць хутчэй.
Працяг тэмы чытайце тут.

16:34 01/12/2017


загружаюцца каментары