АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Александр Томкович: Чырвоны каляндар 1

Адразу падкрэсліваю – нікому не хачу наўмысна сапсаваць свята, але ў календарах, бывае складана знайсці не пазначаны чырвоным колерам дзень, каб напісаць нешта несвяточнае. Магчыма гэта гучыць крыху гратэскна, аднак пачатак некаторых месяцаў (студзень, травень, лістапад), сапраўды, нагадвае, што «святкаваць лепш, чым працаваць».


Таму і прыйшлося абіраць, паміж Днём народнага адзінства, які святкуюць выключна ў Расеі і стагоддзем таго, што некаторыя называюць пераваротам, а другія рэвалюцыяй. Як вядома, апошняя «свята» зараз зрабілі «святам» толькі ў Беларусі.

Сувязь паміж імі відавочна, аднак я ніяк не магу зразумець, чаму ахвяра павінна АБАВЯЗКОВА абдымацца з катам. Нават з улікам крывых метамарфозаў, калі каты самі станавіліся ахвярамі. Маўляў, толькі так мы можам дабіцца нейкага прымірэння ў грамадстве.

Дазволю сабе цалкам не пагадзіцца з падобнымі высновамі, бо за 12 год існавання «свята» расейцаў «прымірылі» толькі з новай хлуснёй, якую ў Беларусі чвэрць стагоддзя называюць «стабільнасцю».

Упэўнены, каб не паўтараць памылкі ў будучым з імі не трэба мірыцца цяпер. І тым больш прымірацца з тым, за што павінна быць сорамна. Ні на йоту не здзіўлюся, калі высветліцца што прымірыцца заклікаюць нашчадкі тых, хто націскаў куркі. І робяць гэта з пабудаваных на крыві катэджаў.

Ты я ж «Дразды» некалі былі так званым лецішчам НКВД, то бок месцам, дзе катавалі людзей…

У гэтыя дні мы не раз пачуем пра славутыя перамогі, пра космас, ДНЕПРАГЭС і пра шмат іншых дасягненняў, аднак з афіцыйных трыбунаў не прагучыць пра іх сапраўдны кошт, пра абкамаўскія прывілеі і чэргі за туалетнай паперай….

А што датычыцца добрых успамінаў пра савецкія часы, то, на мой погляд, там больш настальгіі па сваёй маладосці, чым па палітычнай сістэме. Што б сёння не казалі розныя зюганавы-карпенкі ў СССР пабудавалі зусім не тое, што абяцалі.

У гэтай сувязі ўспамінаецца «барадаты» анекдот.

Турма. Адзін з сядзельцаў кажа сукамернікам:

– Маё прозвішча складаецца з двух частак. Першая тое, што абяцалі бальшавікі. Другая – што ў рэшце атрымалася.

У гэты момант адкрываюцца дзверы камеры, і ахоўнік звяртацца менавіта да яго:

– Райхер, на выхад…

Дарэчы, калі звярнуцца да мінулага, то можна ўбачыць, што ў тых, хто вітаў людаедаў Гітлера альбо Мусаліні, было не менш шчасця ў вачах і радасці на тварах. І сёння таксама ёсць людзі, якія кажуць пра добрае жыццё ў тыя часы, а ў гітлерюгенда было не менш шчырых прыхільнікаў, чым у камсамола.

Памятаю, як пасля постпутчавай забароны, адраджалі ЛКСМБ. З былых сотняў тысяч на ўсю Беларусь знайшлі толькі каля 200 «верных ленінцаў».

Гэта я да таго, што спробы адрадзіць былыя структуры даволі часта нагадваюць вельмі прымітыўная блазанства альбо банальная глупства. Некалькі год таму ў знакамітых Бычках выпала стаць сведкам, як прысутных вітала… піянерская дружына імя Васіля Быкава…

І яшчэ адзін успамін.

Калі Савецкага Саюзу не стала, я сутыкнуўся з адным надзвычай актыўным «дэмакратам». Ён так апантана гаварыў пра ліберальныя каштоўнасці і ганьбіў КПСС, што нават цяжка было паверыць – зусім нядаўна на рэдакцыйным сходзе менавіта гэты чалавек некалькі гадзін «пудрыў» нам мазгі ленінскімі ідэямі…

Я ўжо пісаў, што пра сталінскія часы з большасці ўзнёсла гавораць тыя, хто бачыць сябе выключна «на вышках з аўтаматамі». Яны не думаюць пра тых, хто ў нізе махаў кайлом. І, на мой погляд, цалкам дарэмна, бо ў чалавечай гісторыі гэтыя самыя аўтаматы часта менавіта ў кайло і ператвараліся.

Так, што на месцы міністраў, якія любяць пакрасавацца ў форме НКВД, я вельмі раю ўспомніць лёсы Ягоды, Яжова, Абакумава, Берыі і г.д., якія таксама ганарыліся сваім генеральскім строем.

А яшчэ нагадваю, што ўсё чырвоным камуністы рабілі ў знак пралітай дзеля гэтага крыві. У тым ліку і дні календара…

«Статья в рубрике «Особое мнение» является видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
Вы можете прислать свою статью на почту belpartisan@gmail.com для размещения в рубрике «Особое мнение», которую мы опубликуем».

загружаюцца каментары