АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Праваабаронца Бандарэнка: Праца асуджаных у Беларусі - рабская

Пакуль Захад у чарговы раз наступае на адны і тыя ж граблі, прапаноўваючы Лукашэнка збліжэнне ў аднабаковым парадку, Лукашэнка ўзяўся за ... клюшкі.

Прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў і па сумяшчальніцтве старшыні назіральнага савета хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Ігара Шуневіча, кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з клюшкамі, зробленымі ў айчынных турмах.

Шуневіч пахваліўся канкурэнтаздольнасцю вырабаў па цане і якасці. Лукашэнка, у сваю чаргу, даручыў клюшкі удасканаліць. Таксама, сярод іншага, пагаварылі чыноўнікі і пра форму для юных хакеістаў, якая ўжо запушчана ў серыйную вытворчасць.

У «Гарачым каментары» на Белсате - праваабаронца Андрэй Бандарэнка.

«Беларусь, мабыць, адзіная краіна ў Еўропе, дзе праца асуджаных прыраўноўваецца да рабскай. Мы вяртаемся да заробкаў і ўмовах працы - яны вельмі антысанітарныя, па-другое, бываюць вельмі цяжкія. Праца часам далёкая ад нейкага вытворчасці, гэта нейкая праца дзеля працы. Рабства гэта, уласна кажучы, выкарыстанне працы чалавека ў нейкіх мэтах, калі яму нічога не плацяць. Нашы асуджаныя знаходзяцца ў сітуацыі, калі ім практычна нічога не плацяць. Тую аплату, якая існуе на сённяшні дзень, складана назваць платай », - заявіў Андрэй Бандарэнка.
21:56 23/11/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары