Віктар Ганчарэнка атрымаў першую перамогу на чале «Кубані»

У матчы 14-га тура чэмпіянату Расіі «Кубань» на сваім полі перамагла аўтсайдэра махачкалінскі «Анжы» Сулеймана Керымава з лікам 2:0.

Віктар Ганчарэнка атрымаў першую перамогу на чале «Кубані»
Нагадаем, што былы галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка ўзначаліў «Кубань» два тыдні таму, 12 кастрычніка. Яму будзе дамагаць былы трэнер БАТЭ і «Мінска» Вадзім Скрыпчанка.

Напачатку краснадарскі клуб прайграў у гасцях маскоўскаму «Дынама» 1:3, а затым у матчы Лігі Еўропы згуляў у гасцях унічыю з «Суонсі» — 1:1.

3 лістапада адбудзецца краснадарскае дэрбі, «Кубань» гуляе гасцявы матч з «Краснадарам».
«Кубань» займае 9-е месца з 17 пунктамі, у «Краснадара» — 5-е з 24 баламі.

19:45 28/10/2013


ссылки по теме


загружаюцца каментары