Кірылу Сілівончыка варта падтрымаць, нават калі ён і напісаў лішняга

У Расіі за палітычны допіс у сацыяльнай сетцы ВКонтакте асуджаны на два гады калоніі-пасялення беларус Кірыл Сілівончык.

За што? - узнікла пытанне, калі журналісты знайшлі старонку Кірылы. У сваёй стужцы ён пісаў і посціў карцінкі пра любоў да Беларусі і беларускай культуры. З вялікай цеплынёй - пра сваю каханую дзяўчыну. З іроніяй - пра расійскіх-недарэкаў-прапагандыстаў. З павагай - пра патрыётаў Украіны. Разумны, спакойны і шляхетны хлопец - ствараецца ўражанне. Дык за што пасадзілі?

Але вось, адна журналістка раскапала, як яна сцвярджае, тэкст прысуду, выклала ўночы на Фэйсбук. Калі гэты тэкст не фэйк, то на старонцы Кірылы быў яшчэ адзін допіс, пазней выдалены. А ў гэтым допісе - сказ з заклікам "забіваць маскалёў" і "зладзіць рускім наёмнікам пекла на іх зямлі". За гэты адзін сказ - іншых доказаў віны ў тым прысудзе няма - Кірылу і пасадзілі.

Такі заклік непрымальны ў цывілізаваным грамадстве. Такое нельга сабе дазваляць, але нельга і не зразумець. Рускія сеюць нянавісць - у тэлевізійных перадачах, у каментарах на сайтах і ў сацыяльных сетках. Рускія забіваюць і хваляцца сваімі забойствамі. Нянавісць спараджае нянавісць. І вось хлопец-беларус, якому балюча глядзець на ўсё гэта, напісаў лішняе. Ці можам яго за гэта асуджаць? Не выглядае ён страшным злачынцам на фоне ўсяго таго вар'яцтва, што ў апошні час творыцца ў нашай частцы свету.

Малады чалавек, беларус з многімі шляхетнымі рысамі характару, аступіўся, паддаўся эмоцыям, зрабіў дурасць, трапіў у бяду.

Нам, беларусам, варта быць салідарнымі з Кірылам. Варта падтрымаць хлопца, дапамагчы яму перажыць зняволенне, а ні ў якім разе не мяшаць з гразёй..
22.04.15 3:24



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Кастусь Шыталь