Абяцнкі-цацанкі, але ж за базар адказваць трэба

Пачатак лета 2009 г. Новыя кадравыя прызначэнні. Праз высокашчыльныя фільтры на Карла Маркса, 38 праходзіць чарговая партыя прэтэндэнтаў на высокія і не надта дзяржаўныя пасады. І, якое для іх шчасце, усе ўзгоднены, усе дапушчаны да новых кар'ерных прыступак.

Як бы ні было, але стандартная працэдура, якая досыць часта адбываецца побач з унікальным архітэктурным помнікам – першай мінскай гарадской грамадскай прыбіральняй, на той час прыцягнула ўвагу шырокай грамадскасці, у тым ліку і маю ўвагу, бо быў прызначаны новы міністар культуры.

Пасля Матвейчука, тэхнакратычнага ідэолага, ці то ідэалагічнага тэхнакрата, быў на пасаду пастаўлены Павал Латушка – выхадзец з дыпкорпуса, беларускамоўны, шчыры патрыёт (па крайняй меры на словах) і самае галоўнае, што малады. Звычайна ў такім узросце на такія пасады людзей рэвалюцыя выводзіць. А тут сплашная эвалюцыя – і атрымайце маладзёна ў міністэрскую фатэль.

Прагрэсіўная грамадскасць "веселилась и ликовала", нават я, які заўсёды да ўсяго адносіцца скептычна, быў падхоплены адзіным усенародным парывам.

А што рабіць? Абяццанні беларусізаваць міністэрскі апарат, абяццанні прыкрыць шырокай, не падумайце дрэннага, груддзю усе помнікі ад гвалту і руйнавання з боку чыноўнікаў і недобрасумленных інвестараў, наладзіць найшырэйшыя стасункі з беларускай дыяспарай, незалежна ад яе арыентацыі, удакладняю – палітычнай арыентацыі, і г.д. А яшчэ некалькі персанальных сустрэч і размоў па праблемах аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Было ад чаго галаве закруціцца, нават без злоўжывання этанолу.

Але. Праходзіць сто дзён, праходзіць яшчэ час, а справы ні на ёту не пасунуліся. Праўда, палымяныя інтэр'ю і прамовы працягваюцца з досыць высокай доляй інтэнсіўнасці. Затым выніковая калегія за 2009 г. Гучная справаздача аб перамозе практычна на ўсіх культурных франтах, народ лікуе. Толькі я з невялікага розуму і ад вялікай колькасці выпітага піва заявіў для СМІ, што ў новага міністра акрамя словаў нічога покуль не заўважна. Што тут пачалося. Вінавацілі мяне нават у тым, што маю па Ламбразо твар забойцы, што мне ні гаварыць пра міністра, ні нават дыхаць у яго бок ніззя, ды што, нават на адным полі нельга прысесці.

Ну думаю, калі народ так, то памыліўся я, трэба выпраўляцца. І зноўку за працу – пісаць, апеляваць, дамагацца, сустракацца, весці доўгія размовы на асабістых аўдыенцыях. А тольку? Ад мінкульта – амаль аніякага. Калі ўласна не ўлезеш у нейкае пытанне, калі не высунеш яго на грамадскі ўзровень, могуць узгадніць літаральна любыя "касякі" у дачыненні да помнікаў і на зажужжаць.

А яшчэ лепей – навошта ўвогуле інфармацыяй з кімсці дзяліцца? Правесці ўсё амаль канспіратыўна, як у лістападзе мінулага году электрастанцыю прыгаварылі з латушкінскага добраслаўлення, і канцы ў ваду.

Так што чым далей – тым паганей. На словах, па версіі Латушкі, сапраўдная пастараль, дзе пастухі і пастушкі ганяюць тучныя статкі між адроджаных помнікаў архітэктуры. На справе – ну гэта тэма асобнай гаворкі, і не адной.

Асабліва паказальна, што у час крызісу, у час, калі рэжуцца практычна ўсе разыходныя артыкулы бюджэту, а на культуру то найперш, пан міністр закупляе новую мэблю для свайго працоўнага кабінету, я нават не магу сказаць для якога, бо ў яго іх толькі па маіх падліках аж два. У абодвух я быў, пад крэсламі ножкі не ламаюцца, спружыны з фатэляў не вылазяць, непрыстойныя словы на сталах не надрапаны. Стаяць гэткім "мебелям" яшчэ год 10 – 15 можна. Мо лепей было б грошы на сапраўдныя патрэбы культуры нашай накіраваць?

Ды і апошнім часам адна вестка за другой. То ў Яўгена Вапы візу анулявалі, то Хведвру Нюньку ў візе адмовілі. А міністр, які проста кашулю рваў за супрацоўніцтва з дыяспарай, маўчыць, як Марат Казей пасля няўдалай спробы разборкі гранаты. З якой дыяспарай працаваць будзем? Лепшых яе прадстаўнікоў на Бацькаўшчыну не пускаем.

Так што абяцанак было шмат, толькі апошнім часам траскатні пустой паменьшыла. І хоць зразхумела, што абяцанкі-цацанкі, а нам дурням радасць, але рана ці позна за базар адказаць прыдзецца. І нават не спрагназуеш перад кім.

01.06.11 15:27



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч