Навукова-метадычны саўдзел

Сёння, 02 чэрвеня 2011 г., адбылося чарговае пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалія пытанні і па бернардынах у Мінску, і па Лошыцы. Але гэта покуль неістотна. Тым больш, што па бернардынах інфармуем і будзем інфармаваць, а па Лошыцы праблема сугуба тэхнічная, не вартая ўзгадкі.

Найбольш адметным у пасяджэнні было ўзгадненне чарговай вяршыні рэстаўрацыйнай думкі ад дырэктара ЧУП "Прамграмадзянпраект" Яўгена Вінічэнка, яго намесніка Валянціна Машына і матушкі Раісы – настаяцельніцы жаночага манастыра Святых Жон-міраносіц. Ладна, вяршыня вяршыняй. Падумаеш – на адзін з будынкаў Бабруйскай крэпасці (па неправераных дадзеных ён быў адным з флігелёў Бабруйскага езуіцкага калегіўма, пасля быў перабудавана пад гаўптвахту, затым была зроблена надбудова другога паверха, даціроўка яе таксама не вызначана, бо абавязковыя навуковыя даследаванні на помніку не праводзіліся).



Ну перарабляюць нашыя сучасныя дойліды чарговы помнік без даследаванняў, насуперак усім прававым нормам, чапляюць на яго чарговую цыбуліну і гавораць – ды не дамінанта гэта будзе, усяго толькі 14 метраў вышыні. Ну што з іх возьмеш? А царква праваслаўная, якая ў чарговы раз хоча ацыбуліць тое, што ніколі не было ацыбуліна, – толькі і застаецца сказаць з уласнага жыццёвага вопыту, што праца ў іх такая – помнікі псаваць.

І тых і другіх зразумець можна.

А што ж навукова-метадычная рада? Яна павінна ўзгадняць змены ў помнік, калі гэтыя змены навукова-абгрунтаваны, не павінна нават і разглядаць праект, калі ён не адпавядае заканадаўству ў сферы аховы спадчыны, а ўпраўленне па ахове спадчыны не павінна такія праекты выстаўляць на разгляд. Але ўсё выстаўляецца, і галоўным аргументам "за" з'яўляецца тэза: "Ну трэба ж людзям недзе маліцца", ці ўвогуле пафаснае – "Нядаўна яшчэ манастыры пераўтваралі ў казармы, а зараз казармы ў манастыры і цэрквы".

Вось падыходы да разгляду праектнай дакументацыі па помніках. З такімі прынцыпамі праз пэўны час у нас увогуле аніякіх адметнасцяў не застанецца, усе помнікі будуць "забіты" запалённымі фантазіямі нашых дойлідаў сумесна з іх заказчыкамі, у тым ліку з малаадукаваным клерам, чый узровень зачастую мяжуе з элементарным цемрашальствам.

А саўдзельнікамі гэтых забойстваў будзе выступаць Мінкульт супольна з навукова-метадычнай радай. Ды і ўжо выступаюць. Узгадайце толькі горад Мінск і яго першую электрастанцыю.

Ну і для так званага лікбезу размяшчаю выбарку з Закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны", каб паважаныя чытачы паглядзелі, што і як можна, а чаго ніззя.

Антон Астаповіч

Выбарку можна пачытаць на http://pomniki.budzma.org/news/navukova-myetadychny-sawdzyel
03.06.11 1:33



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч