Гарадавы, як сімвал самакіравання, ці тэатру абсурда?

Неяк, прабягаючы па справах побач з менскай ратушай, а справа была ў сераду, калі турнікетамі і міліцыянтамі загрувасцілі ўвесь цэнтр гораду, у тым ліку і мой любімы – Гістарычны, звярнуў увапгу, што з будынку адроджанага сімвалу Магдэбурскага права нашай беларускай сталіцы выйшла пачэсная кампанія на чале з правадзейным граданачальнікам (старшынёй гарвыканкама, па-афіцыйнаму) Мікалаем Ладуцькам.



Ну нічога асаблівага няма. Проста, як у старыя савецкія часы, віталі там мабыць нейкіх перадавікоў і г.д. і замест таго, каб за нейкія дасягненні выдаваць грошы (нармальная практыка ў нармальным свеце), Ладуцька выдаваў ім паперкі ў рамачках з надпісамі і пячаткамі, а потым разам з гэтымі шчасліўчыкамі фатаграфаўся.



Але справа не ў гэтым. Справа ў іншым. Менавіта ў гэты момант заўважаю, што на ўваходзе ў ратушу стаіць страж, так сказаць, і не проста страж, а мужык у форме рускага гарадавога, паліцэйкага значыць. Ну і форма сама па сабе вельмі блізкая да кан. 19 – пач. 20 стст.

Спачатку мяне як прыстукнула. Потым трошку ачомаўшыся пачаў ліхаманкава меркаваць. А што наш Мінгарвыканкам гэтым хоча сказаць? У мінулым годзе на так званым свяце горада па ўсяму Верхняму гораду соваліся будачнікі ну з такімі чырвонымі пысамі, што хоць прыпальвай ад іх. Мабыць ад сораму. Зараз – гарадавы і ратуша.



І нічога не змог прыдумаць, як толькі тое, што паранойя становіцца прафесійным захворваннем беларускага чынавенства. Бо як нармальны чалавек можа звязаць у адзінае: ратушу – сімвал гарадскога самакіравання і гарадавога – паліцэйскага часоў Расійскай імперыі, дзяржавы, якая задушыла Рэч Паспалітую і, адпаведна, усе адметнасці гэтай дзяржавы, у тым ліку і самакіраванне, дзяржавы, якая руйнавала ратушы, мінскую таксама, каб знішчыць памяць пра былыя гарадскія вальносці.

Здаецца, што ў выканакаме маса адпаведных упраўленняў, у тым ліку ідэялагічнае, адукацыі, культуры. У горада свой музей з'явіўся. Няўжо ўзровень усіх супрацоўнікаў адпаведных структур "ніжэй плінтуса", як у народзе гавораць? Здаецца, што не. Бо ў структурах працуюцю усе з вышэйшай адукацыяй, ёсць з навуковымі ступенямі. Думаю, што шмат хто разумее абсурднасць суседства ратушы і гарадавога.

А вось калі пачынае панаваць абсурд, ці тэатар абсурда – гэта і ёсць сімптаматыка. І пабачыўшы абсурднае спалучэнне пачынаеш разумець, што і гарадавыя і прававое бячзмежжа у сферы аховы спадчыны – адна супольная з'ява. З'ява, якая губіць любую сістэму, любога чыноўніка. Гэта адсутнасць зваротнай сувязі з грамадствам праз нежаданне гэтае грамадства чуць. Гэта своеасаблівы нарцысым, калі чыноўнік лічыць сваю персону і свае рашэнні непагрэшнымі.

Адсюль і паркінг з жудасным працягам на Нямізе, балаганны праект аднаўлення Мінскага замчышча, абсурды па архітэктуры праваслаўны духлўна-асветны комплекс побач з былым жаночым бернардынскім кляштарам, высотны будынак на пр-це Пераможцаў, на тэрыторыі былой забудовы Замчышча. Ды ўсяго і не пералічыш.



А зусім свежы прыклад – гэта выстава ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея, Доме-музеі РСДРП, пад назвай "Казаки – защитники Отечества". Застаецца запытаць у музейшчыкаў і ў Мінкульце, якому музейшчыкі падпарадкоўваюцца. Дык у якім такім отечестве мы з Вамі жывем?

18.06.11 18:14



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч