Шкоднікі павінны быць выкрыты

Неаднаразова грамадскасць звяртаецца апошнімі часамі да пытання так званай "рэстаўрацыі" Каложскай царквы. Вось толькі ўчора на сайце радыё "Свабода" размешчана інтэр'ю вядомага гарадзенскага даследчыка Алеся Краўцэвіча аб сумных перспектывах помніка, калі "рэстаўрацыя" усё ж адбудзецца http://www.svaboda.org/content/transcript/24263399.html... />
Не хацелася б нагадваць, але Таварыства аховы помнікаў таксама неаднаразова звярталася да гэтай праблемы. У мінулым годзе нават была пададзена ў Мінкульт прапанова аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці кансервацыйным канструкцыям царквы, як выбітнай рэстаўрацыйнай думцы пач. 20 ст.
http://pomniki.budzma.org/news/astapovich-pryedlozhil-provyesti-obschyestvyennoye-obsuzhdyeniye-ryestavracii-kolozhskoy-cyerkvi. />


Дарэчы, нават адзін з найбольш вядомых маскоўскіх рэстаўратараў Андрэй Баталаў у сваім артыкуле "Отношение к достоверности формы и подлинности материалов в русской реставрационной практике второй половины ХІХ в." адназначна зрабіў выснову пра бездакорнасць навукова-метадычных падыходаў пры кансервацыі Каложы ў пач. 20 ст. http://pomniki.budzma.org/news/byelaruskaya-zhurnalistyka-i-pomniki-arkhitektury />
Але, нягледзячы на піэтэт у сучаснай Беларусі перад маскоўскімі аўтарытэтамі, здаровая і аб'ектыўная думка нашых усходніх суседзяў, тым больш нейкія там шкадобныя піскі з боку грамадскасці, нават вядомых спецыялістаў, але не заангажаваных у афіцыйныя працэсы, у разлік нашымі чыноўнікамі не прымаюцца. Менавіта яны ў нас з'яўляюцца мярылам ісціны і аб'ектыўнасці.

Таму нашая навукова-метадычная рада адфудболіла прапанову Таварыства, бо як яе члены прызнаюць, што папярэдне яны ўзгаднілі праект, які з'яўляецца, ну ў народзе пра такое гавораць, сапраўдным "касяком", "фуфелам", "жэсцю". Эпітэтаў можна падабраць шмат. Не любяць нашыя вялікія афіцыйныя навукоўцы прызнаваць свае памылкі, ой як не любяць.

Ну яшчэ неяк, у канцы мая, зноўку Таварыства звярнулася ўжо да Гродзенскага аблвыканкама з прапановай наладзіць грамадскае абмеркаванне праекта рэстаўрацыі. І звярнуліся не проста так, таму што нам хочацца. Гэтая працэдура прадугледжана дзеючым Законам "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліке Беларусь", а канкрэтна артыкулам 4.

І вось учора, прачытаўшы вельмі слушныя разважанні Алеся Краўцэвіча, пачынаю спраўджваць дату зварота ў аблвыканкам. І бачу, што прайшло паўтары месяцы, а чыноўнікі ці то вады ў рот набралі, ці то рукі вялікай фізічнай працай у іх заняты. Як па-руску гавораць: "Ни ответа, ни привета".

Тут я разумею, што раману ў лістах з гарадзенцамі ў мяне не атрымліваецца, што чынавенства плюе не толькі на законы аб ахове спадыны, архітэктурнай і іншай дзейнасці. Яно плюе нават на самае святое – на дэбюракратызацыю дзяржаўнага апарату і на Дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N2.

І да мяне даходзіць, дзе ж усё-такі засела ў Беларусі "пятая калона", хто прыкладае ўсе намаганні, каб здыскрэдытаваць нашую дзяржаву, нашую дзяржаўную сістэму. Не скажу дакладна за ўсю Беларуь, але дакладна адчуваю, што ў Гарадзенскім аблвыканкаме, як мінімум філіял акапаўся.

Таму неадкладна мусіў праінфармаваць заказным лістом адміністрацыю Прэзідэнта пра вельмі небяспечныя тэндэнцыі ў ніжэйстаячай вертыкалі ўлады. Шкоднікі павінны быць пакараны, а паміж справай і пытанне аб псеўдарэстаўрацыі Каложскай царквы павінна быць вырашана, і не толькі з удзелам чыноўнікаў, навукова-метадычнай рады, у якіх ужо вычарпаны крэдыт даверу, але і з прыцягненнем шырокага кола грамадскасці і незалежных спецыялістаў.

А што тычыцца інтэр'ю Краўцэвіча, то гатовы падпісацца пад кожным яго словам.

Антон Астаповіч.

А з тэкстам ліста можна пазнаёміцца на
http://pomniki.budzma.org/news/charhovaye-zaboystva-pry-sawdzyelye-minkulta />
13.07.11 12:00



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч