Наш адказ Чэмберлену. Прабачце, Чарняўскаму.

Люблю дурнотай пазаймацца, паляжаць на канапе, у столь папляваць. Рабіў бы ды рабіў такую прыемную справу. Але маючы такіх актыўных у краіне чыноўнікаў, гаспадарнікаў, адным словам партхозактыў, не наляжышся. Нешта такое вечна ўтвораць з нашымі помнікамі, што прыходзіцца і перапіскай займацца, і інфармацыйную прастору засмечваць, галовы людцам дурыць, калі яны, людцы гэтыя за кавалкам мяса ногі па чэргах адбіваюць.

А зараз нагода – інтэр'ю начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі нашага Мінкульта Чарняўскага Ігара Мяфоддзевіча агенству БелТА, якое было апублікавана на туце пад назвай "Минкультуры: Систему охраны историко-культурного наследия Беларуси необходимо совершенствовать" (http://news.tut.by/society/247260.html). />


Выдатна. Тут не паспрачаешся. Хто ж у нас супраць удасканалення. Толькі невукі, рэтраграды, ледзь не самыя апошнія цемрашалы. Але, не паспрачаешся з любымі пазітыўнымі лозунгамі. Можна задэкляраваць, што трэба працаваць лепей, працаваць эфектыўней, займацца самаўдасканаленнем. І ўсё гэта праўда. Усе пад гэтым падпішуцца. Толькі лозугі-лозунгамі, колькі не гавары слова "цукар", а ў роце салодка не стане.

Таму дазвольце, Ігар Мяфоддзевіч, задаць некалькі пытанняў. Гаворачы пра неэфектыўнасць сённяшняй сістэмы, пра недасканаласць нарматыўнай базы ў сферы аховы спадчыны, ці не адчуваеце Вы сябе ў скуры унцерафіцэрскай удавы, якая ўсім вядома, што з сабой зрабіла. Вы ж самі прымалі непасрэдны ўдзел у распрацоўцы асноўных прававых дакументаў, дзеючых у сучасны момант. Значыць Вы прызналі, што рапрацавалі брак, так сказаць відавочную "халтуру".

Так дзе ж гарантыя, што новая партыя нарматыўна-прававых актаў, якая без Вашага ўдзелу таксама не будзе распрацоўвацца, таксама не будзе зроблена, мякка кажучы, для сметніка?

А што на маю думку, то проста зводзіце Вы чытачоў не ў той бок. Па прынцыпу: ну зараз у нас дрэнна і зрабіць нічога немагчыма, а вось заўтра, а то і паслязаўтра... Застаецца зноўку ўзгадаць літаратурнага персанажа з дзіцячага, добра вядомага твору: "Зараз, толькі штаны падцягну". Тое што зараз існуе, не спрачаюся, далёка не дасканалае. Але чаму яно не працуе? Чаму ўпраўленне, якое ўзначальваецца Вамі прымае да разгляду і ўзгадняе праекты з парушэннямі ўжо дзеючых нарматыўна-прававых дакументаў? Чаму навукова-метадычная рада, дзе Вы з'яўляецеся намеснікам старшыні, заслужыла ў народа ёмкую назву "навукова-метадычная здрада"?

Мо ўжо хопіць хаваць усе вострыя праблемы за размовамі аб недасканаласці чаго-небудзь. Мо проста ўзяць, ды пачаць дакладна выконваць тое "недасканалае", што ў нас ёсць, і паралельна шукаць шляхі, як да ўдасканалення, так і да самаўдаскалення.

25.08.11 0:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч