Шалом, праваслаўныя!

Што ні дзень, то новыя адкрыцці. З раніцы калегі падагналі найцікавейшы дакумент, і не просты, а той які з'яўляецца тэхнічным нарматыўна-прававым актам у сферы архітэктуры і будаўніцтва. а дакладна -

ТЕХНИЧЕСКИЙ КОДЕКС ТКП 45-3.02-83-2007 (02250)

УСТАНОВИВШЕЙСЯ ПРАКТИКИ

Культовые здания и сооружения

ЗДАНИЯ, СООРУЖЕНИЯ И КОМПЛЕКСЫ

ПРАВОСЛАВНЫХ ХРАМОВ

Правила проектирования

Культавыя будынкі і збудаванні

БУДЫНКІ, ЗБУДАВАННІ І КОМПЛЕКСЫ ПРАВАСЛАЎНЫХ ХРАМАЎ

Правілы праектавання

Издание официальное



Назва мудрагелістая і доўгая, але гэта святая святых любога праектыроўшчыка. Не выканаеш палажэнняў – будуць праблемы з праходжаннем экспертызы і г.д. і т.п. Гэта вядома любому спецыялісту, хто працуе ці ў праектнай арганізацыі, ці ў службе заказчыка.

Праўда, справа ў іншым. Беларусь мае нормы праектавання праваслаўных цэркваў, а не мае зборніка ТКП, які рэгламентуе праектаванне на помніках архітэктуры, гістарычных абшарах гарадоў. Асобныя нормы ёсць, але раскіданы яны па самых розных нарматыўных дакументах.

У той жа РФ, якую мы заўсёды звыклі лаяць апошнімі словамі, існуюць асобныя ТКП на гістарычныя цэнтры гарадоў. Так Піцер мае сваё ТКП, а Яраслаўе сваё і г. д.

Ну ладна, справа з часам выпраўляльная, сабраць паасобныя нормы ў адзін зборнік – і ўсё.

Але ўзнікае іншае пытанне. ТКП зацвярджаюцца Мінбудархітэктуры – органам дзяржаўнага кіравання. А царква ў нас, як касцёл, і ўсё астатняе аддзелена ад дзяржавы. Так чаму менавіта праваслаўным такі прыярытэт? І чаму нарматыўны дакумент распрацаваны толькі на падставе расейскай школы праваслаўнага дойлідства, быццам бы мы ўсё жыццё былі дзікунамі, жылі ў зямлянках і гадоў так двесці таму толькі хвасты адламілі і з дрэваў пазлазілі. Яшчэ паспрачацца трэба ў каго раней і якасней дойліды працаваць пачалі.

У дадатак яшчэ раз пра канстытуцыйныя нормы. Наколькі я помню, ўсім канфесіям у нас дэкларавана роўнасць. Таму заклікаю шаноўнае Мінархітэктуры – наступным зборнікам павінны быць нарматывы па праектаванню сінагог.

Адным словам, шалом, праваслаўныя!

А для цікавосці Вам – пералік дадаткаў у ТКП, якія рэкамедуюцца, як прыклады царкоўнага канона. Назвы цэркваў – гэта неістотна. Звярніце ўвагу на геаграфію.

Рисунок Ж.1 – Церковь Успения в Гдове, 1431 г.

Рисунок Ж.2 – Рождественский Собор Саввина-Сторожевского

монастыря в Звенигороде, начало XV в.

Рисунок Ж.3 – Успенский собор во Владимире, XII в.

Рисунок Ж.4 – Собор Михаила-Архангела в Смоленске, XII в.

Рисунок Ж.5 – Спасо-Преображенский Собор

Спасо-Евфросиниева монастыря в Полоцке, XII в.

Рисунок Ж.6 – Церковь Усекновения главы Иоанна Предтечи

в селе Дьякове, середина XVI в.

Рисунок Ж.7 – Церковь Спаса в Уборах, 1694-1697 гг.

Рисунок Ж.8 – Церковь Митрополита Петра в Москве, 1689 г.

Рисунок Ж.9 – Церковь Покрова в Филях, 1690-1697 гг.

Рисунок Ж.10 – Церковь Троицы в с. Троицкое-Лыково, 1698-1703 гг.

Рисунок Ж.11 – Знаменская церковь в Дубровицах, 1690-1697 гг.

26.08.11 23:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч