Тэхнічны кодэкс усталяваўшайся практыкі для органаў МУС

І сапраўды, што ні дзень, то навіна. У канцы мінулага тыдня атрымліваю афіцыйны адказ ад Дршыцкага РАУС па праблеме незаконных прац і, адпаведна, пашкоджанняў у інтэр'ерах самай старой драўлянай царквы з в. Порплішча Докшыцкага раёна. Сама царква першай чвэрці 17-га стагоддзя і яе ўнікальнія інтэр'ры, якія датуюцца сярэдзінай – другой паловай 18-га, з'яўляюцца помнікамі 2-й катэгорыі (рэспубліканскага значэння). І вось гэтыя інтэр'еры без дазволу Мінкульта, без навуковага кіраўніцтва, без навуковых вышуканняў і праекта паўтары месяцы таму пачалі заліваць алейнымі фарбамі. Так сказаць, лідская лакакраска шырока крочыць па планеце і пачынае ўрывацца нават у рэстаўрацыйную практыку.

Адраз ж былі накіраваны лісты ў Мінкульт, райвыканкам, аблвыканкам, пракуратуру. Мінкульт выдаў прадпісанне на спыненне прац, аблвыканкам даручыў з праблемай разабрацца упраўленню культуры, пракуратура заяву перадала на разгляд у Докшыцкі РАУС. Для даведкі: справы па гісторыка-культурным каштоўнасцям у кампетэнцыі міліцыі, што прадугледжана крымінальна-працэсуальным кодэксам.

Самае цікавае, што ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама маўчыць да гэтага часу, пазіцыю піянер-герояў (ні слова не скажам нават пад катаваннямі) занялі чыноўнікі Докшыцкага райвыканкама. Праўда, гэта ўжо тэма асобнай гаворкі і разборкі. А вось міліцыя мясцовая адказала, і адказала так, што хоць стой, хоць падай.

Ніякіх парушэнняў яны не заўважылі, па іх версіі нават нічога не было пашкоджана, усё зроблена толькі з мэтай паляпшэння. Ні ў першы раз праваахоўныя органы розных узроўняў упарта не жадаюць заўважаць парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Але самае галоўнае, што Докшыцкі РАУС дайшоў да непрыкрытых фальсіфікацый, каб толькі вывесці вінаватых з-пад адказнасці.

Асноўным аргументам местачковых пінкертонаў стаў быццам бы дазвол на правядзенне прац з боку навуковага кіраўніка Міколы Лук'янчыка. Тут ужо сапраўды холмсы дамарошчаныя далі маху. Бо навуковага кіраўніка ў царквы няма. Як толькі ў Мінкульце стала вядома пра незаконныя працы, адразу ж, як я пісаў вышэй, пайшло прадпісанне, а дадаткова прыходу было парэкамендавана выступіць з ініцыятывай аб прызначэнні кіраўніка, і была парэкамендавана кандыдатура Лук'янчыка, як спецыяліста ў галіне драўлянага дойлідства.

Але ён так і не прызначаны да гэтага часу, бо з боку прыхода так і не прыйшлі ў міністэрства адпаведныя дакументы. І ўсе рэкамендацыі Лук'янчыка, падставовыя ці беспадстаўныя – на ўзроўні "адна баба сказала". З такім жа поспехам могуць спасылацца на мой "аўтарытэт" у сферы, напрыклад, павышэння ўражайнасці на палях Беларусі азімага вінаграду. Тым больш што дазволы на правядзенне прац на помніках выдае толькі Мінкульт.

Такім чынам да практыкі ігнаравання парушэнняў заканадаўства ў сферы аховы спадчыны і вываду парушальнікаў з-пад адказнасці дадаецца практыка прадстаўлення фальшывай інфармацыі.

У мінулым матэрыяле я закранаў праблему Тэхнічных кодэксаў усталяваўшайся практыкі пры праектаванні. Зараз мне хацелася б даведаца, ці збіраюцца нашыя праваахоўныя органы прымаць такі ж Тэхнічны кодэкс, праўда не для праектавання, а для адмазкі тых асобаў, хто плюе на нашыя помнікі і абыходзіцца з імі, як з нейкімі там хлявамі. І ці будзе гэты дакумент прымацца на цэнтральным узроўні ці толькі ў асобна ўзятых мясцовасцях.
29.08.11 11:59



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч