Бяру све словы назад.

Не буду шмат пісаць. Пішацца добра, калі крытыканствам займаешся. А тут свае словы назад прыдзецца браць, пасыпаць галаву попелам, каяцца. Ну адным словам рабіць усё тое, што так не падабаецца не толькі мне, а літаральна ўсім. І непрыемнасці мне падкінуў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў генпракуратуры Павел Радзівонаў, які паведаміў, што нарэшце яго праваахоўнае ведамства ўзялася за законнасць у сферы аховы спадчыны.

Варта прачытаць адзін сённяшні матэрыял, а я яго на http://nn.by/?c=ar&i=59717 пабачыў і ўсё становіцца зразумела. Астаповіч у чарговы раз займаўся ачарніцельствам, Астаповіч у чарговы раз крыўдзіў бедных і няшчасных Генпракуратуру і Мінкульт, бо ніякім чынам не мог паверыць у іх высакародныя памнкненні ахоўваць спадчыну ўсімі даступнымі сродкамі, магчыма нават і фінансавымі.

І вось нарэшце, пасля столькіх лістоў на імя генпракурора, у якіх проста рэкамендавалі яму выйсці з кабінета ў гістарычны цэнтр Мінска, а гэта вуліцу перайсці, і паглядзець на грубейшыя парушэнні заканадаўства, спраўдзілася! Праўда, покуль не пан Васілевіч уласна, а толькі пан Радзівонаў (ну мабыць жа не сам, а па даручэнню) прайшоўся па суседняму кварталу і выявіў тое, што Таварыства аховы помнікаў і выявіць не магло. Проста супер!

Як бачна з матэрыялу, асноўная нашая праблема – вонкавая рэклама. Тое што валяць аўтэнтычныя помнікі і на іх месцы з'яўляюцца сучасныя будынкі, не адпавядаючыя ні заканадаўству, ні горадабудаўнічым рэгламентам – гэта дробязь, тое што ўсё гэта адбываецца толькі па "добраслаўленню" пэўнага кола чыноўнікаў і асобаў ад навукі (навукоўцамі іх язык не паварочваецца назваць), і "добраслаўленне" гэтае шыта белымі карупцыйнымі ніткамі – генпракуратуры нашай не цікава.

А вось рэкламныя шчыты – крута, хутка мабыць генпракурорскія зоймуцца ахоўнымі дошкамі, памерам шрыфта на гэтых дошках, каляровай гаммай, колькасцю арфаграфічных і іншых памылак у пратаколах навукова-метадычнай рады. Сфера прававога нагляду ў ахове спадчыны проста бязмежная. Галоўнае ўключыць фантазію. Скушаць "Снікерс" і зарадзіць мазгі.

А тое што там адбываецца пры пашкоджаннях, зносах помнікаў, незаконнага будаўніцтва ў межах гісторыка-культурных каштоўнасцяў і ў іх ахоўных зонах – так, лухта, бо ўсё ўзгоднена нашымі чыноўнікамі. А калі чыноўнік узгадніў, то пра які закон далей гаварыць?

Ну вось. Пацягнула мяне зноўку на дэструктыўную крытыку, ці то крытыканства. Усё ж такі мабыць сумесная пастанова генпракуратуры і мінкульта, якая ў мяне калісці нічога акрамя здаровага скепсісу не выклікала, пачынае дзейнічаць. І менавіта змаганне з рэкламай у гістарычным цэнтры і ёсць квінтэссенцыя аховы спадчыны.

Так што, паважаная генпракуратура і мінкульт у дадатак, бяру свае старыя словы назад.

Ну і шчаслівага палявання!

http://pomniki.budzma.org/news/byaru-savye-slovy-nazad />
08.09.11 21:59



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч