Выклікаць на шчырую гаворку

АктуалііЗаканадаўстваМерапрыемствыРэгіёныПра насRSSВыклікаць на шчырую гаворку

| Аўторак, 20 верасня 2011 у 00:32

"20 верасня з 14-30 да 15-30 гадзін у рэдакцыі газеты "Культура" адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам.

Пытанні прымаюцца па тэлефону 334 57 41, 290 22 50 і [email protected]".

Літаральна такая абвестка размесцілася на сайце Міністэрства культуры.

Простая лінія – гэта вельмі добра. Галоўная, каб яна сапраўды была простай, а адказы шчырымі.

А ад імя Таварыства заклікаю ўсіх, каму баліць сэрца за помнікі, задаць пытанні міністру, звязаныя з яго абяцаннямі. А ў першую чаргу, чаму, нягледзячы на ўсе яго дэкларацыі пра паляпшэннне сістэмы аховы спадчыны, не зроблена аніводнага рэальнага крока ў гэтым накірунку?

Чаму ўзгадняюцца і зараз праектныя прапановы, якія не адпавядавюць заканадаўству аб ахове спадчыны?

Чаму, урэшце рэшт, пры знаходжанні пана Латушкі на пасадзе сітуацыя не толькі не паляпшаецца, а нават пагаршаецца?

Чаму пан Латушка стаў першым міністрам у гісторыі незалежнай Беларусі, пры якім яго ведамства ўзгадняе знос аб'ектаў, якія маюць статус помніка?

Пытанняў задаць можна шмат. Застаецца спадзявацца, што адказы будуць простымі, як абвешчаная лінія, і шчырымі.

Тэкст аб'явы і фота з сайту МК РБ http://kultura.by/ />


А вось пытанні старшыні РС ГА БДТАПГК Антона Астаповіча.

Шаноўны Павел Паўлавіч!

Адкажыце шчыра, калі ласка.

Чым абумоўлена рашэнне па зносу карпусоў першай мінскай электрастанцыі, бо тое, што напісана ў афіцыйных адказах за подпісам Вашага намесніка В.Кураша, і пра што гаварылі супрацоўнікі ўпраўлення і члены рады для пратаколаў у ходзе праверкі АБЭЗ Партызанскага РУУС, мякка кажучы, дэзінфармацыя?

Чым абумоўзлена ўзгадненне навукова-метадычнай радай з падачы Вашых падначаленых па ўзвядзенню шматпавярховага гатэлю на месцы зруйнаванага помніка па вул. Рэвалюцыйнай, 24-а ў г. Мінску ў парушэнні і заканадаўства, і нават рэгламентаў дэтальнага плана?

Чаму ўпраўленнем аховы гісторыка-культурнай спадчыны бярэцца да разгляду і выносіцца на абмеркаванне ў навукова-метадычную раду праектная дакументацыя без абавязковых, прадгледжаных нават інструкцыяй Вашага міністэрства, комплексных навуковых вышуканняў? Прыклад – тая ж электрастанцыя, разгляд проста "дзікага" праекта па Бабруйскай крэпасці (Вы ў курсе. Асабіста пра гэты выпадак гаварылі). І чаму вінаватыя не прыцягнуты Вамі да службовай адказнасці?

Чаму Вашымі падначаленымі падрыхтаваны змены ў Закон "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.Рэспублікі Беларусь", якія не ўдасканальваюць закон, а дэвальвуюць яго і адкрываюць шырокія вараты для знішчэння і фальсіфікацыі помнікаў (некаторыя палажэнні аб відах прац на гісторыка-культурных каштоўнасцях)?

Ці "здадзіце" Вы, як "здалі" электрастанцыю, пад камерцыйныя інтарэсы "Трайпла" куток Ракаўскага прадмесця (тэрыторыя хлебзавода N1)?

А ўвогуле, ці Вы ў курсе таго, што вакол Вас адбываецца ў сферы аховы спадчыны, і ці адчуваеце Вы персанальную адказнасць перад краінай і яе народам за захаванне помнікаў гісторыі і культуры?

Пытанняў у мяне шмат. Адкажыце хоць на адно пастаўленае. Як гаворыцца на Вашай бюракратычнай мове – "па сутнасці".

Пытанні накіраваны на электронны адрас газеты "Культура". Цікава, ці дойдуць? А калі дойдуць, ці атрымаю адказ?

http://pomniki.budzma.org/ />
20.09.11 1:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч