Пра рыбу і гніласныя працэсы

Што б ні гаварылі, а народная мудрасць пра рыбу і гніласные працэсы вельмі паказальная. рэгулярна б'ешся, як тая ж рыба, якую праўда гніласныя працэсы яшчэ не зачапілі, аб лёд у пошуках прычын – чаму не выконваецца заканадаўства аб ахове спадчыны. А тут даходзяць звесткі, якія цалкам падвярджаюць гіпатэтычную народную іхтыалагічна-арганічную тэорыю і надаюць ёй статус аксіёмы.

Адзін толькі штрых. Можна шмат разважаць пра правамернасць рашэнняў, якія прымае навукова-метадычная рада ў дачыненні да спадчыны, можна шмат ламаць дзіды ў спрэчках пра ўзгадненне мінкультам пэўных праектных прапаноў.

Але што здарылася зусім нядаўна – ні ў якія рамкі не лезе.

Закон аб ахове спадчыны строга прадпісвае, што праектныя рашэнні па помніках нулявой, першай і другой катэгорый павінны разглядацца навукова-метадычнай радай, і ўзгадненні павінны адбывацца толькі на падставе станоўчага заключэння рады.

А што ж адбылося ў нас. Ды проста мабыць Віктар Кураш – намеснік мінстра культуры, які адказвае за ахову спадчыны і Ігар Чарняўскі – начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, адчулі сябе недатыкальнымі, непагрэшнымі і мабыць амаль што святымі.

Думка мая грунтуецца на тым, што праект рэстаўрацыі інтэр'ераў жылога корпуса Мінскага кляштара бернардынаў, які распрацаваны пад кіраўніцтвам С.Багласава, атрымаў узгадненне мінкульта без разгляду на радзе. Я не хачу разглядаць вартасці праекта. Ён магчыма геніяльны, як уся творчасць С.Багласава. Але чамусці Кураш і Чарняўскі – дзярслужбоўцы, пастаўленыя бдзіць закон, гэты закон топчуць і грубым чынам парушаюць.

А калі раптам праект не геніяльны, а прывядзе да дэградацыі і незваротных змен у інтэр'ерах помніка 17-га ст. (па сакрэту магу сказаць, што так яно і будзе). Чаму два-тры чыноўніка, кіруючыся не законам, а сваімі нездаровымі амбіцыямі, плятучы нейкую незразумелую інтрыгу супраць сваіх апанентаў, гатовы ўзгадніць знішчэнні, пашкоджанні нашага нацыянальнага скарбу, узгадніць нават не схаваўшы свае парушэнні заканадаўства?

І як пасля гэтага тыя ж чыноўнікі будуць патрабаваць выканання нормаў заканадаўства ад астатніх?

Зразумела, што ніяк. Таму і звярнуўся я да міністра культуры с просьбай пакараць парушальнікаў. Калі яго словы пра нашу спадчыну праўда – пакарае, калі не пакарае, то рабіце высновы самі.

А з тэкстам ліста можаце азнаёміцца тут

http://pomniki.budzma.org/news/pra-rybu-i-hnilasnyya-pracesy
04.10.11 13:45



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч