Мода на рэтра



Мода на рэтра ў Беларусі – гэта нешта містычнае, тое што існуе нават па-за воляй індывідума, ці калектыву. У гістарычных цэнтрах гарадоў адбываецца, што адбываецца, бо ў нас мода на рэтры ў будаўніцтве. Па той жа прычыне сярод прыгарадных катэджаў багатая частка з пошлымі вежамі, алькежамі, аттыкамі і г.д.

Мода на рэтра абувае сучасную Беларусь у лапці, у простым і пераносным сэнсе. Куды ні плюнь, у кафушцы, крамке, аграсядзібе – лапці на сцяне, калаўроты, верацёны. Да месца ці не да месца. Галоўнае каб былі. Бо мода на рэтра. Ну і адпаведна мода да абсурда даводзіць.

Але гэта толькі прэамбула. А зараз да справы. Справа такая, што Юрыя Чыжа шкада. Сёння ўсе карыстальнікі байнэта абмяркоўваюць яго гадзіннік. Гадзіннік сапраўды шыкоўны. І вось сучасны беларускі бізнэсмэн, з супер сучасным гадзіннікам, таксама падчапіў вірус моды на рэтра. Дадзім гэтаму вірусу назву – рэтравірус. Толькі рэтрахвароба у пана Чыжа трошку атыпічна развіваецца. Спачатку побач з Траецкім прадмесцем гаргару элітную ўзводзіць, дачыненне мае да руйнавання першай Мінскай электрастанцыі, так як Трайпл – адзін з заснавальнікаў фірмы-забудоўшчыка.

Мабыць пасля завяршэння аб'ектаў, для надання ім рэтрашарма і пэўнай долі этнаграфізму (яшчэ адна зараза на Беларусі) лапці па ўсіх інтэр'ерах развесяць. Справа звычайная. Самы модны нацыянальны абутак гады тры таму можна было нават у экспазіцыі палаца Булгакаў, што ў Жылічах, пабачыць.

А можа і не будзе лапцёў. Бо, як хажу я па Ракаўскай вуліцы, бачу, што на сутыку з вуліцай Віцебскай стаіць нейкая гаргара ў рэтрастылю, і надпіс над ёй – "Ракаўскі бровар". Гэта ўжо не лапці, не калаўрот з верацёнамі ці газавая лямпа там нейкая. Праўда ніколі не надаваў увагі я, што канкрэтна за гаргара стаіць, а днямі прыгледзіўся – дык гэта ж асноўны працоўны механізм ад тартаку, ну ад лесапільні, каму незразумела. Так што ў палацы Булгакаў лапці, а побач з чыжоўскім "Ракаўскім броварам" – тартак.

Адразу пытанне, можа лепей ўжо перайменаваць забягалаўку ў "Ракаўскі тартак"? Неяк больш лагічна будзе. А можа і не трэба, пры ўмове, што тартак – гэта скрытая форма рэкламы. Раптам у "Ракаўскім" піва з апілак вараць?
09.12.11 22:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч