Выратуем Зыбіцкую разам!!!

Усе, каму баліць за гісторыка-культурную спадчыну Беларусі! Давайце аб'яднаемся і зробім супольныя намаганні, каб выратаваць адзін з унікальных куткоў Гістарычнага цэнтра Мінска – правы бок вуліцы Зыбіцкай (Гандлёвай). Пытанне аб забудове тэрыторыі паўстала даўно. Ні адзін з прадстаўленых праектаў не адпавядаў і не адпавядае заканадаўству і дзеючым методыкам у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

У мінулым годзе Таварыствам аховы помнікаў быў распрацаваны эскізны праект рэгенерацыі дадзенай тэрыторыі, якім прадугледжана аднаўленне страчаных гістарычнай планіровачнай структуры, будынкаў і збудаванняў, гістарычнага ландшафту. Але, нягледзячы на высокія адзнакі грамадскасці і спецыялістаў, праектная прапанова была праігнаравана на афіцыйным узроўні, а Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь узгадніла праект афіцыйны (распрацоўшчык "Мінскпраект"), але прапанавала дапрацаваць яго згодна з нацыянальнымі нарматыўнымі, міжнароднымі метадычнымі дакументамі, улічыць прапановы Таварыства.

А высокі прафесіяналізм даследчыкаў і распрацоўшчыкаў эскізнай прапановы ГА БДТАПГК быў падцверджаны і ў гэтым годзе перамогай у намінацыі "Рэстаўрацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны" на міжнародным архітэктурным конкурсе "Леанарда 2011".

Дарэчы, усю гісторыю праекта Таварыства можна адсачыць па наступных спасылках:

http://pomniki.budzma.org/news/minhorispolkom-poddyerzhal-proyekt-vosstanovlyeniya-ul-torhovoy />
http://pomniki.budzma.org/news/hramadzki-prayekt-adnawlyennya-vulicy-handlyovay-u-myensku-adkinuty />
http://pomniki.budzma.org/news/zayava-ha-bdtaphk />
http://pomniki.budzma.org/news/pramawchac-nyemahchyma />
http://pomniki.budzma.org/news/ehkspyerty-chynowniki-pyerablytali-histarychny-centr-minska-z-shabanami />
http://pomniki.budzma.org/news/ehkzamyen-dlya-ministra-latushki />
http://pomniki.budzma.org/news/znowku-handlyovaya-nye-wsyo-tak-drenna />
http://pomniki.budzma.org/news/lyeanarda-2011-naminacyya-nasha />
http://pomniki.budzma.org/news/lyeanarda-w-dapamohu-abaroncam-minskaha-zamchyshcha />
http://pomniki.budzma.org/news/pa-vynikakh-lyeanarda-2011 />
І вось зараз, калі знайшліся новыя інвестары, дарэчы з Расійскай федэрацыі, зноўку над Зыбіцкай (Гандлёвай) наісла пагроза. Бо ўжо пачалося праектаванне з боку "Мінскпраекта" і "Грамадзянпраекта", эскізная прапанова, якая не адпавядае аніводнаму крытэрыю правядзення прац на гісторыка-культурных каштоўнасцях, у верасні ўзгоднена для далейшай працы Навукова-метадычнай радай. І, як вынік, неўзабаве будзе страчана амаль апошняя пляцоўка Гістарычнага цэнтра, дзе працы можна было б выканаць бездакорна, і вынікам прац ганарылася б уся Беларусь і яе грамадзяне.

Застаецца адзіны шанц. Аб'яднацца. Таму заклікаем абараніць кавалачак Гістарычнага цэнтра Мінска разам. Гэта можна зрабіць праз грамадсае абмеркаванне, якое прадугледжана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01 чэрвеня 2011 г. N687, якая прадпісвае працэдуру такіх абмеркаванняў, у тым ліку праектаў на гісторыка-культурных каштоўнасцях, і якой зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

Усе, каму баліць за спадчыну! Бярыце за ўзор прадстаўлены ліст на імя старшыні Мінгарвыканкама, запаўняйце графы і дасылайце па адрасу:

Мінгарвыканкам

220050, пр-т. Незалежнасці, 8, г. Мінск

Дамагайцеся, каб Вам прыслалі адказ па сутнасці праблемы і ў вызначаны тэрмін (максімум 30 дзён). Калі адказ фармальны, ці не паступае, звяртайцеся ў Адміністрацыю Прэзідэнта с просьбамі аб прыцягненні старшыні Мінгарвыканкама да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнні Закона "Аб звароце грамадзян" і Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N2.

У нас ёсць шанцы. Грэх іх не скарыстаць.

Абаронім Зыбіцкую разам!!!

Ставршыня ГА БДТАПГК А.Астаповіч

Тэкст ліста

Старшыні Мінгарвыканкама

А.М. Ладуцька

Грамадзяніна ___________________________________________________________

(Прозвішча імя, імя па бацьку)

Які жыве па адрасу_______________________________________________________

(індэкс, вуліца, дом, корпус, кватэра, населены пункт)

Тэлефон__________________________

На тэрыторыі комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння "Гістарычны цэнтр Мінска" праводзіцца распрацоўка праекта па забудове правага боку вул. Зыбіцкай (Гандлёвай). Эскізнае рашэнне было ўзгоднена 19.09.2011 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, але ўзгадненне дадзенага калегіяльнага органа ў парушэнні дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь ігнаруе матэрыялы комплексных навуковых вышуканняў, не ўлічвае абавязковае захаванне гістарычнай планіровачнай структуры дадзенага кварталу ў межах Гістварычнага цэнтра Мінска і іншых істотных элементаў, захаванне ці рэгенерацыя якіх прадугледжана нарамтыўна-прававымі і тэхнічнымі актамі Рэспублікі Беларусь, супрацьмовіць рашэнню самой Навукова-метадычнай рады па гэтаму аб'екту ад 29.09.2010 г.

У 2010 г. вакол перспектыўнай забудовы дадзенай тэрыторыі ўжо паўставала канфліктная сітуацыя ў сувязі з неадпаведнасцю вышэйпералічаным катэгорыям праектных прапаноў, якія былі распрацаваны КУП "Мінскапраект".

Альтэрнатыўная эскізная прапанова, распрацаваная Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, міжнароднымі методыкамі, нягледзячы на высокую адзнаку грамадскасці і спецыялістаў (першае месца на міжнародным крнкурсе "Леанарда 2011" у намінацыі рэстаўрацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны), афіцыйнымі распрацоўшчыкамі праекта, Мінгарвыканкамам, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пад увагу не прымаецца.

У выкананне Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01 чэрвеня 2011 г. N687, якая прадпісвае працэдуру грамадскіх абмеркаванняў, у тым ліку праектаў на гісторыка-культурных каштоўнасцях, і якой зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, настойліва патрабуем правесці грамадскае абмеркаванне вышэйназванага праекта ў адпаведнасці з вызначаным дзеючым заканадаўствам парадкам, каб прадухіліць чарговае з'яўленне ў межах Гістарычнага цэнтра Мінска аб'ектаў, якія парушаюць парадак, рэжым і методыкі прац на дадзенай тэрыторыі, незваротна знішчаюць унікальную гарадскую тэрыторыю.

Дата Подпіс

19.12.11 23:17



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч