Жудасці нашага гарадка, або жэстачайшая эканомія рэсурсаў па версіі М.А.Ладуцькі



]"Все столичные субъекты хозяйствования без исключения должны обеспечить ужесточение экономии ресурсов. Такую задачу, как передает корреспондент агентства "Минск-Новости", озвучил сегодня на оперативном совещании председатель Мингорисполкома Николай Ладутько."

Прабачце за цытату, ды яшчэ за парушэнне імпартазамяшчэння. Не замясціў імпартную мову ў цытаце роднай, беларускай. Але, што зробіш – мова арыгінала. Такія словы, вельмі правільныя, пад кожным бы падпісаўся, дарэчы без усялякага сцёбу, я ўбачыў сёння ў нашай медыяпрасторы, а дакладней на http://news.tut.by/economics/264742.html. />


Але, як заўсёды, меня терзают смутные сомненья. Зноўку імпарт, прабачце. Проста ўзгадваю гісторыю яшчэ з лета-восені 2010 г. Ідзе падрыхтоўка да ўзгаднення на навукова-метадычнай радзе праекта забудовы правага боку вуліцы Гандлёвай у Мінску, а гэта тэрыторыя Гістарычнага цэнтру сталіцы. Таварыства аховы помнікаў рыхтуе свой праект. Затым уся цягамоціна з радай, прэс-канферэнцыямі, артыкуламі і г.д.

Гэта не важна. Важна, што праект быў распрацаваны камунальным праектным прадпрыемствам за бюджэтныя сродкі. Праект быў узгоднены. І не проста эскізнае вырашэнне, якое, напрыклад, Таварыства падрыхтавала. А праект на стадыі "С", прабачце зноўку за моўны імпарт. Гэта будаўнічая стадыя, па-беларуску трэба абзываць стадыяй "Б", але, на жаль, рэдкі беларускі архітэктар падтрымлівае айчыннага таваравытворцу ў моўнай галіне. Усё больш імпартам карыстаюцца.

Уявіце, шаноўныя. Тры кварталы. Будынкі і збудаванні, добраўпарадкаванне, азеляненне. Колькі гэты праект каштаваў. Ды яшчэ ў дакрызісных коштах у пераводзе на чужынскія зялёныя рублі. Я пра гэта баюся думаць. Зноўку паўтаруся – гэта за бюджэт.

А тут па пэўных прычынах праект не рэалізуецца, а пад канец году бягучага выскокваюць, як чэрці з табакеркі, інвестары. Я не супраць інвестыцый. Толькі чамусці праект, на які выдаткавана процьма грошай, народных грошай, кладзецца на паліцу, фактычна на сметнік, і пачынаецца новае праектаванне. І новы эскізны праект ужо разгледжаны на навукова-метадычнай радзе пры мінкульце. І гэты праект не мае нічога агульнага з міналагоднім, распрацаваным за бюджэтныя грошыкі.

Вось тут і пытанне. З аднаго боку "ужесточение экономии ресурсов", з іншага – мільярды, выдаткаваныя ў паветра. Чаму гарвыканкам, вылучаючы інвестару практычна самы прэстыжны і ласы зямельны ўчастак у нашай сталіцы, не паставіў умовы кампенсаваць выдаткі на ўжо распрацаваны і ўзгоднены праект, каб ён быў далей рэалізаваны?

Я не стаўлю пытанняў пра якасць і адпаведнасць заканадаўству аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны мінулагодняга праекта. Проста мяне цікавяць абстрактныя эканамічныя катэгорыі. Няўжо наша сінявокая настолькі багатая, што можа дазволіць сабе праматываць рэсурсы, якія па версіі старшыні Мінгарвыканкама трэба жорстка эканоміць, на праектаванне ў нікуды, дзеля размінкі, так сказаць?

Можа таму ў глыбінцы і стаяць нашыя помнікі з пустымі аканіцамі, дзвярнымі праёмамі, як з выбітымі вачыма ды зубамі, таму што ў сталіцы пад разважанні пра "ужесточение экономии ресурсов" гэтыя рэсурсы, як у народзе гавораць, удала распільваюцца, і не думаю, што ў паветра.

Воста такая ў нас жэстачайшая эканомія, вось такія ў нашым сталічным гарадку жудасці і жахі.

А дзеля разрадкі міжнароднай напругі публікую выдатны здымак. Сённяшні, свежанькі, у самую тэму.

20.12.11 0:09



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч