Пара пытанняў да Міхаіла Гаўхфельда

Шаноўны Міхаіл Львовіч.

Так сталася, што не атрымоўваецца шырокая і адкрытая дыскусія па тых праектных прапановах, якія рыхтуюцца, ці падрыхтаваны прадпрыемствам, дзе Вы маеце гонар быць галоўным архітэктарам. І, галоўнае, што адкрытая і шчырая гаворка блакуецца з боку структур і службаў Мінгарвыканкама, да якім Вы маеце самае непасрэднае дачыненне. Колькі часу не можам дамагчыся грамадскага абмеркавання праектаў.

Усе прыкладаюць намаганні, калі прааналізаваць перапіску, якую амаль год безвынікова вядзе Таварыства па дадзенай праблеме, пачынаючы ад Вас, сканчываючы намеснікам старшыні Мінгарвыканкама С.М.Радаманам, каб праігнараваць Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 N687 і не даць магчымасці жыхарам сталіцы выказаць пазіцыю ў дачыненні праектнай прапановы, рапрацаванай КУП "Мінскпраект" пад назвай "Мінскае замчышча. Паўднёва-усходняя частка. Нацыянальны гісторыка-культурны цэнтр".

У гэтым выпадку вымушаны звярнуцца да Вас з адкрытым лістом, каб задаць пару пытанняў, прынцыповых пытанняў, якія дапамогуць не тое што кропкі над "і" расставіць, але зразумець вельмі важныя моманты.



Прадпрыемства, у якім Вы з'яўляецеся галоўным архітэктарам і, адпаведна, не толькі ажыццяўляеце агульнае кіраўніцтва праектнай працай, але і нясеце адказнасць за яе якасць і адпаведнасць нарматыўна-прававым і тэхнічным актам Рэспублікі Беларусь, распрацоўвае навукова-праектную дакументацыю і для ажыццяўлення розных відаў работ на нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях, у тым ліку на аб'ектах у Гістарычным цэнтры Мінска, які з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 711Е000001.

Любые навукова-праектныя працы на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, у тым ліку ў Гістарычным цэнтры Мінску, павінны выконвацца ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі актамі Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі метадычнымі дакументамі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а дакладней:

1. Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі

Беларусь" ад 09 студзеня 2006 г.;

2. Законам Рэспублікі Беларусь "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай, будаўнічай

дзейнасці ў Рэспубліке Беларусь" ад 05.07.2004 г.;

3. Інструкцыяй аб складзе, парадку распрацоўкі і ўзгаднення навукова-праектнай

дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомых

матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, якая зацверджана Пастановай

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2007 г. N21;

4. Інструкцыяй аб складзе, парадку распрацоўкі і ўзгаднення праектаў зон аховы

нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, якая зацверджана

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2007 г. N21;

5. СНБ 3.01.04-02, п.4.3.4 і п.10 аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей;

6. ТКП 45-3.01-116-2008, п.10.2 аб тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей,

зонаў аховы і рэгуляванай забудовы;

7. Дэтальным планам рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання

Гістарычнага уэнтра горада Мінска, які зацверджаны Рашэннем Мінгарвыканкама

ад 30 сакавіка 2006 г. N617;

8. Міжнароднай хартыяй захавання і рэстаўрацыі помнікаў і мясцінаў (Венецыянская

хартыя). Венецыя. 1964;

9. Кавенцыяй ЮНЭСКА аб ахове культурнай спадчыны. Парыж. 1972;

10. Хартыяй захавання гiстарычных гарадоў і гарадскіх абшараў (Вашынгтонская

хартыя). Вашынгтон. 1987;

11. Нерынгскай рэзалюцыяй 1997 года;

12. Рыжскай хартый аб аўтэнтычнасці гістарычнай рэканструкцыі ў

адносінах да культурнай спадчыны. Рыга. 2000;

13. Нарскім дакументам аб аўтэнтычнасці. Нара. 1994;

14. Рэкамендацыямі аб ахове ў нацыянальным плане культурнай і

прыроднай спадчыны. Парыж. 1972;

Дарэчы, гэта не поўны, а базавы, элементарны пералік дакументацыі, якой павінен прафесійна валодаць, як навуковы кіраўнік, так і праектыроўшчык, якія працуюць з помнікамі гісторыі і культуры, тым больш галоўны архітэктар прадпрыемства, якое займаецца распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

КУП "Мінскпраект" з'яўляецца распрацоўшчыкам праектаў "Узнаўленне васпаўняемай забудовы (аб'ектаў гандлёва-бытавога прызначэння) па вул. Гандлёвай (правы бок) у межах вул. Інтэрнацыянальнай і вул. Максіма Багдановіча" і "Мінскае замчышча. Паўднёва-усходняя частка. Нацыянальны гісторыка-культурны цэнтр".

Грамадскае аб'яднанне "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры просіць прадставіць інфармацыю, якімі раздзеламі, артыкуламі, пунктамі ці падпунктамі вышэйназваных дакументаў, якімі матэрыяламі архіўна-бібліяграфічных і натурных вышуканняў кіраваліся распрацоўшчыкі праектных прапаноў па Мінскаму замчышчу і праваму боку вул. Гандлёвай (сучасная Зыбіцкая), каб абгрунтаваць рашэнні, якія пры рэалізацыі праектаў прывядуць да:

1. прынцыповага змянення гістарычнай планіровачнай структуры, ландшафту і

спосабу забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

міжнароднага значэння "Гістарычны цэнтр Мінска";

2. фальсіфікацыі схемы чырвоных ліній гістарычнай забудовы;

3. знішчэння і страты без адпаведных навуковых фіксацый і належнага вывучэння,

наяўных і абсалютна не вывучаных элементаў існай тут колісь высокашчыльнай

гарадской гістарычнай забудовы;

4. стварэння новай горадабудаўнічай сітуацыі, якая пазбаўляе гісторыка-культурную

каштоўнасць яе якасных характарыстык і не дазваляе праводзіць далейшую

работу ў адпаведнасці з дзеючымі рэстаўрацыйнымі методыкамі.

А ў сувязі з тым, што адкрыты ліст Вы можаце праігнараваць, то гэтыя ж пытанні сфармуляваны ў лісце афіцыйным, які Вы атрымаеце і будзеце абавязаны прадставіць адказ па сутнасці сфармуляваных пытанняў і ў тэрміны, прадугледжаныя нарматыўна-прававымі дакументамі Рэспублікі Беларусь у сферы рэгулявання дакументазвароту.

Старшыня РС ГА БДТАПГК А.Астаповіч

Член Рэспубліканскага грамадскага

савета па справах культуры і мастацтва

пры Савеце Міністраў Рэспублікі

Беларусь

http://pomniki.budzma.org/
29.12.11 19:22



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч