Праца з помнікамі. Развагі і парады

Пару дзён таму з'явіўся матэрыял пра дом, у якім жыў М.Гарэцкі на радыё "Свабода" (http://www.svaboda.org/content/article/24440212.html), сёння атрымаў электронны ліст па праблемах сядзібнага дому ў Лінове. Сімптаматычна, што аб'екты гэтыя не маюць статуса помнікаў, і ўласнікі ці ўладальнікі будынкаў могуць рабіць з імі, што заўгодна ў межах закона, які не абараняе іх, як гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Таму ў чарговы раз хачу выкласці стратэгію дзеянняў ў дачыненні да такіх аб'ектаў. Для таго, каб былі шанцы захаваць гістарычны аб'ект – тэрмінова тэба падаць у Міністэрства культуры РБ прапанову аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта можа ў адпаведнасці з заканадаўствам зрабіць любая юрыдычная ці фізічная асоба. А для гэтага трэба выканаць наступнае згодна заканадаўства:

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь

15.06.2006 N762

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

ГЛАВА 3

ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ПРАПАНОЎ АБ НАДАННІ СТАТУСУ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

9. Прапанова аб наданні матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносіцца ў Міністэрства культуры любой юрыдычнай ці фізічнай асобай у пiсьмовай форме з абавязковым яе абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3артыкула 19 Закона.

Абгрунтаванне павінна ўключаць:

звесткі аб месцазнаходжанні матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – аб'ект);

апісанне і мастацкую ацэнку аб'екта для вызначэння крытэрыяў надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

гістарычныя звесткі аб характары, абліччы, яго ўплыве на развіццё рэгіёна або рэспублікі, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб'екта, яго ўладальніках і іншае;

выкапіроўку з генеральнага плана з прывязкай аб'екта да мясцовасці (для матэрыяльных нерухомых аб'ектаў);

фотаздымкі 10 х 15 см у колькасці, якая дае найбольш поўнае ўяўленне аб аб'екце;

звесткі аб уласніку (уладальнiку) аб'екта (назва арганізацыі і яе юрыдычны адрас або прозвішча, імя, імя па бацьку фізічнай асобы і яе адрас прапіскі).

10. Пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрства культуры накіроўвае ўласнiку (уладальнiку) аб'екта, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган інфармацыю аб разглядзе гэтай прапановы на пасяджэнні Навукова-метадычнай рады.

11. Квалiфiкаваны разгляд на пасяджэнні Навукова-метадычнай рады прапановы, якая паступіла ў Міністэрства культуры ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем, ажыццяўляецца ў тэрмін, які не перавышае 30 дзён.

Па выніках разгляду Навукова-метадычная рада выдае заключэнне аб адпаведнасці разглядаемага аб'екта крытэрыям, вызначаным у артыкуле 20 Закона, і прымае рашэнне аб унясенні прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

У выпадку адсутнасці магчымасці надання прапанаванаму аб'екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Навукова-метадычная рада прымае рашэнне з абгрунтаваннем прычын адмовы.

12. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэнні накіроўваецца заяўніку, уласніку (уладальніку), у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган у тэрмін, які не перавышае 10 дзён з дня яго прыняцця.



Гэта агульная схема падрыхтоўкі матэрыялу. А зараз парадак, які рэгулюе складанне навуковага абгрунтавання. Бо могуць адмовіць у разглядзе прапановы на падставе не адпаведнасці яе вызначанай дзеючымі нарматыўнымі дакументамі форме.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

31.05.2007 N 26

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ФIКСАЦЫI, НАВУКОВАЙ АПРАЦОЎКI I МАСТАЦКАЙ

АЦЭНКI ВЫЯЎЛЕНЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ АБ'ЕКТАЎ I НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫХ

ПРАЯЎЛЕННЯЎ ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА, ЯКIЯ МОГУЦЬ УЯЎЛЯЦЬ

ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНУЮ КАШТОЎНАСЦЬ

1. Iнструкцыя аб парадку фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi выяўленых

матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць

гiсторыка-культурную каштоўнасць (далей – Iнструкцыя), распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 3

артыкула 17 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай

спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г.,

N 9, 2/1195) i вызначае парадак фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi выяўленых

матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць

гiсторыка-культурную каштоўнасць (далей – аб'екты).

2. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi для

аб'ектаў, якiя выяўляюцца шляхам прафесiйнага або выпадковага выяўлення.

3. Фiксацыя, навуковая апрацоўка i мастацкая ацэнка аб'ектаў выконваецца па даручэнню

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў асобамi, якiя

маюць пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных

каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукава-праектнай дакументацыi на выкананне

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенае Мiнiстэрствам

культуры.

Дапускаецца правядзенне фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi аб'ектаў iншымi

асобамi пад непасрэдным кiраўнiцтвам i (або) пры ўдзеле асоб, названых у частцы першай гэтага

пункта.

4. Матэрыялы выкананай фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi аб'екта

прадстаўляюцца ў Мiнiстэрства культуры для надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i

зацвярджэння ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

5. Фiксацыя выяўленых аб'ектаў выконваецца шляхам тэкставага апiсання, фатаграфавання,

вiдэа-, аудыёзапiсу, графiчнага адлюстравання (абмерных чарцяжоў i (або) замалёвак з пазначэннем

асноўных памераў) з вызначэннем на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:50000

месцазнаходжання выяўленых матэрыяльных аб'ектаў або ў маштабе 1:200000 арэалу бытавання

выяўленых нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека.

Замест нанясення на картаграфiчны матэрыял дапускаецца тэкставае апiсанне арэалу

бытавання нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, у якiм даецца прывязка да

пазнавальных на мясцовасцi арыенцiраў (населеных пунктаў, рэк, азёр, дарог, урочышчаў i гэтак

далей).

6. Тэкставае апiсанне як адзiн са спосабаў фiксацыi выяўленых аб'ектаў рыхтуецца з

выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогiй. Тэкст друкуецца i афармляецца па ўстаноўленых у

камп'ютэрах шаблонах з наступнымi параметрамi ў рэдактары Microsoft World:

на паперы фармата А4 (210 x 297);

палi старонкi: верхняе i нiжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 10 мм;

шрыфт Times New Roman (Times New Roman Cyr), звычайны, памер 15 пунктаў. У таблiцах

дапускаецца памяншэнне да 13 пунктаў (калi тэкст не ўмяшчаецца);

мiжрадковы iнтэрвал адзiнарны;

першы радок у абзацы з адступленнем 12,5 мм;

выраўноўванне па шырынi i без пераносаў (у таблiцах выраўноўванне па неабходнасцi з

пераносам слоў);

нумар старонкi ў цэнтры верхняга калантытула на адлегласцi ад верхняга краю старонкi 10 – 15

мм, памер шрыфта 13 пунктаў (першая старонка не нумаруецца).

Дапускаецца падрыхтоўка тэкстаў машынапiсным спосабам з захаваннем асноўных умоў, што

прыведзены вышэй у гэтым пункце.

7. У выпадках немагчымасцi на працягу кароткага часу без спецыяльных даследаванняў i

вывучэння правесцi апрацоўку i ацэнку выяўленага аб'екта фiксацыя ў форме тэкставага матэрыялу

выконваецца метадам простага апiсання вiдавочных адметных асаблiвасцей выяўленых аб'ектаў.

Гэтыя матэрыялы павiнны быць дапоўнены ў далейшым тэкставым апiсаннем згодна з пунктам 6

дадзенай Iнструкцыi.

Да моманту такога дапаўнення выяўленыя аб'екты не могуць быць прадстаўлены для надання iм

статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

8. Пры фатаграфаваннi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў неабходна забяспечыць перадачу iх

аб'ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасць найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей

i элементаў, размяшчэнне аб'ектаў у акаляючым асяроддзi.

Пры фатаграфаваннi выяўленых нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека

адлюстроўваюцца найбольш характэрныя рысы гэтага праяўлення, якiя перадаюць асноўныя

пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, у тым лiку вопраткi i

ўпрыгажэнняў выканаўцаў i (або) удзельнiкаў, традыцыйнай атрыбутыкi.

9. Фотаздымкi выконваюцца каляровымi памерам не менш за 10 x 15 см, у асобных выпадках

памерам 18 x 24 см, у залежнасцi ад неабходнасцi найбольш поўна, у дэталях прадставiць

матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека.

На фотаздымках павiнны якасна ўспрымацца як цэлыя матэрыяльныя аб'екты або

нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, так i асобныя iх элементы, дэталi, колеры, iншыя

характэрныя рысы. У выпадку правядзення фотафiксацыi ў прыродным асяроддзi не дапускаецца

перакрыванне матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека iншымi

аб'ектамi, элементамi ландшафту або раслiннасцю. Кожны фотаздымак павiнен мець анатацыю.

Аб'ект, фотафiксацыя якога праводзiцца, не павiнен быць загароджаны iншымi прадметамi i (або)

аб'ектамi, якiя не маюць адносiн да гэтага аб'екта. У выпадку знаходжання аб'ектаў сярод дрэў або

кустоў iх фотафiксацыя праводзiцца да пачатку распускання лiстоў вясной або пасля iх ападання

восенню.

Дапускаецца раздрукоўка адбiткаў на каляровым прынтары.

Разам з фотаздымкамi або адбiткамi перадаюцца кантрольныя экземпляры файлаў на магнiтных

носьбiтах або негатываў на стужцы з прыкладзенымi ў пiсьмовай форме анатацыямi i дазволам аўтара

на выкарыстанне iх у мэтах аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

10. Вiдэа- i аудыёзапiс ажыццяўляецца iснуючымi тэхнiчнымi сродкамi.

11. Навуковая апрацоўка аб'ектаў праводзiцца для прадстаўлення выяўленых аб'ектаў у iх

прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных такiх аб'ектаў або праяўленняў (аналагаў) i

выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця.

12. Пры аналiзе вынiкова-прычыннай залежнасцi выяўленых аб'ектаў у сiстэме падобных такiх

аб'ектаў або праяўленняў забяспечваецца:

суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў;

характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых уласцiвых

рысаў, па якiх гэтыя аб'екты i праяўленнi адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў;

выяўленне спецыфiчных рысаў разглядаемых матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных

праяўленняў творчасцi чалавека, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены;

раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей.

13. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця аб'ектаў выконваецца шляхам параўняння гэтых

аб'ектаў з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi.

14. Навуковая апрацоўка можа праводзiцца ў палявых i (або) камеральных умовах i

афармляецца ў выглядзе тэкста з iлюстрацыямi, калi апошняе неабходна для больш поўнага

прадстаўлення выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi

чалавека.

Тэкст уваходзiць у склад фiксацыi аб'ектаў, складаецца з iх апiсання i вывадаў, у якiх даецца

заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi i асноўных заканамернасцях развiцця.

15. Мастацкая ацэнка аб'ектаў забяспечвае iх аналiз па асноўных стылёва-жанравых i

марфалагiчных прыкметах, суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця нацыянальнага i

сусветнага мастацтва.

16. Пры мастацкай ацэнцы выяўленых матэрыяльных аб'ектаў праводзiцца аднясенне iх да

пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылёвых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы,

элементаў i дэталей, iншых характэрных рысаў, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i гэтак

далей.

17. Мастацкая ацэнка афармляецца ў выглядзе тэксту, да якога ў выпадку неабходнасцi больш

поўнага прадстаўлення адметных вартасцей выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных

праяўленняў творчасцi чалавека дадаюцца iлюстрацыi.

Гэты тэкст уваходзiць у склад фiксацыi названых аб'ектаў i праяўленняў, складаецца з iх

паслядоўнага апiсання, у якiм прадстаўляецца iнфармацыя пра стылявыя або жанравыя асаблiвасцi

названых аб'ектаў або праяўленняў, iх храналогii ўзнiкнення i развiцця, элементы i дэталi, колер i

iншыя адметныя вартасцi, месцазнаходжанне або арэал бытавання, iншыя характэрныя рысы.



Самая фішка ў тым, як толькі прапанова даслана і зарэгістравана ў Мінкульце – аб'ект, нават да разгляду на радзе ўжо знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Так што ўсё ад Вас, шаноўная панства, залежыць у справе стварэння прававога поля для аховы тых аб'ектаў, якія вартыя быць афіцыйна помнікам, але яшчэ па сутнасці такімі не з'яўляюцца... Рабіце і дасылайе прапановы, калі, сапраўды, у Вас недзе побач ёсць гістарычныя пабудовы, мясціны, археалагічныя аб'екты, якія не пад аховай дзяржавы і гэта будзе Вашым рэальным ўкладам у справу аховы спадчыны.

Тыя асобы, якія заяўляюць, што статус помніка не дапамагае захаванню – па сутнасці сапраўдныя правакатары, бо самі нічога карыснага ў гэтай сферы не робяць, а толькі выкарыстоўваючы эмоцыі займаюцца нагонам інфармацыйнай хвалі, якая сама па сабе пытанне не вырашае. А дадаткова нават ствараюць сваімі заклікамі сітуацыю прававога вакума ў гэтай сферы. Тым больш страшна, калі такія заявы робяць асобы, што карыстаюцца ў грамадстве аўтарытэтам, тым больш у сферы гістарычнай, культурніцкай

А інфармацыйная хваля, калі і спрацоўвае, то ў рэчышчы сапраўднага юрыдычнага парушэння. Адна справа абстрактна крычаць пра татальнае вынішчэнне спадчыны і рабіць гэта галаслоўна, іншая справа – агучваць канкрэтныя парушэнні і канкрэтных асобаў, якія іх зрабілі.

Шаноўныя панове, калі толькі будзеце апеляваць да высокіх матэрый – прайграеце па ўсіх пазіцыях і ніхто не дапаможа, бо не будзе падстаў для дапамогі. Трэба працаваць без эмоцый, а ў межах прававога поля.
05.01.12 10:38



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч