Абаронім помнікі праз знішчэнне "пятай калоны"!

Таварыства аховы помнікаў звярталася да Вас, шаноўная грамада, да тых, каму баліць за нашую спадчыну, наш Мінск, нашу Беларусь, с просьбай аб дапамозе па вул. Зыбіцкай, былой Гандлёвай, у Мінску http://pomniki.budzma.org/news/vyratuyem-zybickuyu-razam. Мы ўдзячны ўсім, хто адгункнуўся і нас падтрымаў, але апошнім часам, літаральна адзін за другім, Вы сталі атрымліваць на Вашыя звароты адказы з Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.

Шмат хто мне адказы дасылае для азнаямлення. Глеб Лабадзенка апублікаваў адказ на сваем блогу http://labadzenka.by/?p=15781#more-15781. Ну тое, што адказы "пад капірку" – гэта вядома. Толькі адрасаты розныя ўказаны. А вось сам змест лістоў... Прабачце, такога непрыкрытага падману, маніпулявання фактамі, цынізму, непавагі да сваіх жа грамадзян я даўно не сустракаў.



Такое ўражанне, што вешаць локшыну на вушы – гэта прафесія аўтараў ліста. Спачатку я думаў, што гэта ад пыхі, фанабэрыі, беспакаранасці. Але потым свае погляды перагледзіў. Хто ж так можа эфектыўна дыскрэдытаваць дзяржаўную ўладу, праводзімую дзяржаўную палітыку, дзеючую ў Рэспубліке Беларусь адміністрацыю, як не прадстаўнікі гэтых жа адміністрацыйных структур – схаваныя агенты "пятай калоны" ў органах дзеючай улады.

Вось і адказ з Цэнтральнага выканкама – спроба падрыву дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а канкрэтна тых прававых і навукова-абгрунтаваных палажэнняў, якія закладзены ў шэраг дакументаў, што рэгламентуюць працы ў Гістарычным цэнтры нашай сталіцы, у тым ліку і палажэнняў Дэтальнага плана – горадабудаўнічага дакумента, які па капрызу шэрагу агентаў "пятай калоны" парушаецца, як і заканадаўства аб ахове спадчыны, злева-направа і справа-налева.

Так што ўсіх, хто звяртаўся да М.А.Ладуцькі і атрымаў стандартны адказ, заклікаю зваярнуцца паўторна з тэкстам, у якім выкрываецца падман чыноўнікаў Цэнтральнага раёна, фармулюецца яшчэ раз просьба аб грамадскім абмеркаванні праекта і прапануецца пакараць дысцыплінарна тых, хто сваімі дзеяннямі пляжыць дух і літару заканадаўства, дух і літару дзяржаўнай палітыкі.

Ну а калі вінаватыя да адказнасці не будуць прыцягнуты, і нас зноўку пачнуць, мякка кажучы, "разводзіць", то значыць свае шчупальцы "пятая калона" пусціла ў сістэме выканаўчай улады вельмі глыбока.

Ну, а з тэкстам паўторнага ліста і вытрымкамі з Дэтальнага плана можна азнаёміцца па спасылцы http://pomniki.budzma.org/news/abaronim-pomniki-praz-znishchennye-pyatay-kalony-vul-zybickaya-pracyah />
15.01.12 23:25



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч