Разважанні над дзярмом ці дзярмовыя разважанні.

Штоб ні здарылася – вандалізм у Курапатах, чарговы палітычны правал, ды нават уласная лянота, няздольнасць, – вінаватыя адны і тыя ж. Крывавы рэжым, спецслужбы, клятыя ляхі, маскалі, нехта ў дадатак жыдамасонаў прыклейвае, але толькі не мы самі. Мы – анёлы, мы не толькі анёлы – мы яшчэ і ахвяры. Ахвяры міжнароднай антыбеларускай змовы, якая пранізала ўсе сферы жыцця.

Гэта так, для затраўкі. Зараз да галоўнага. Вось фатаздымак.



Прабачце мяне, эстэты. Сапраўды – гэта дзярмо. І дзярмо не апошняй свежасці. Ну і хрэн бы з ім, дабра такога па нашай зямлі тонамі валяецца. Бывае ў лес не зойдзеш, каб не ўлезці. Але тут нават не лес. Гэта дзярмо я сфатаграфаваў літаральна сёння ў, так сказаць, інтэр'еры каліцы-пахавальні, сямейнага пантэона Завішаў, якая размешчана на могілках ва Ўздзе.



Першае, што прыйшло ў галаву – апошняя прадстаўніца кухціцкай лініі роду Завішаў, у замужжы Магдалена Радзівіл, столькі намаганняў паклала на дапамогу беларускаму адраджэнню, на паляпшэнне сялянскай гаспадаркі ў сваіх уладаннях. Да і бацька яе, Ян Казімір, вызначыўся, як выдатнейшы археолаг, а больш раннія продкі – увогуле выбітныя дзяржаўныя і вайсковыя дзеячы Вялікага Княства.

І вось падзяка ад беларускага народа. Дзярмо ў сямейнай капліцы. Няўжо яшчэ нехта скажа, што тут рука Масквы, ці Варшавы, ці магутныя спецслужбы зрабілі правакацыю, каб абасраць, прабачце за выраз, усё самае дарагое і мілае беларускаму сэрцу? На жаль, мусім прызнаць – гэта ёсць праект мясцовага, уздзенскага розліву, значыць праект нацыянальны, беларускі.

Што сказаць, многа хто гаворыць пра праблемы дэмакратычнага, еўрапейскага выбару Беларусі. Шмат зламана дзідаў у спрэчках пра вінаватых у страчаных магчымасцях і ў нераэлізаваных марах. Але, на маю думку, праблема адна – вось гэтае дзярмо ў менавіта гэтым месцы. І першы крок да дэмакратыі і да Еўропы будзе зроблены тады, калі сраць на магілах перастанем.

17.01.12 23:22



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч