Ці ёсць патрэба ў новых кантралёрах?

Літаральна ўчора сродкі масавай інфармацыі пачалі раскрутку новай кампаніі праўдарубаў, адным словам – з'явіўся чарговы праект ад "Гавары праўду". Праект носіць яскравую назву "БудКАНТРОЛЬ". На сайце "запраўду" ён названы не проста, а доўгатэрміновым нацыянальным праектам.

У сувязі з тым, што са свавольствам забудоўшчыкаў і чыноўнікаў у адносінах да гістарычных аб'ектаў і тэрыторый знаёмы не па чутках і з праблемамі гэтымі не першы год працую, пераядычна перасякаюся з людзьмі, якія адстойваюць экалагічныя пытанні, навіну я ўспрыняў пазітыўна, бо, сапраўды, няма ў нас яшчэ нармальнай каардынацыі паміж грамадскімі аб'яднаннямі, якія пытаюцца урэгуляваць самыя розныя горадабудаўнічыя праблемы.



Але тут і пачынаецца самае цікавае. Чытаю інфармацйыю на "Нашай ніве", на "Свабодзе", "Салідарнасці" – і ніякай канкрэтыкі, агульныя фразы, заклікі і мапа з партрэтамі нейкіх мужыкоў, мабыць, як вынік папярэдніх антрапалагічна-тапаграфічных вышуканняў. Адным словам, нічога не магу зравзумець – у чым сутнасць праекта, хто яго будзе каардынаваць, хто на сябе ўскладае адказнасць за здабыванне і распаўсюд сярод грамадскасці звестак пра перспектыўныя інвестпраекты, хто бярэ на сябе адказнасць за каардынацыю працы грамадскіх аб'яднанняў, хто праводзіў і з кім папярэднія кансультацыі па рэалізацыі доўгатэрміновага праекта, і шмат іншых пытанняў узнікае.

Каб разабрацца, залез на праўдарубскі сайт, бо калі праект абвешчаны, то павінна ж праграма праекта быць, і не проста недзе там, а яна павінна быць апублікавана. Вось калі КПСС прымала харчовую праграму, то ў "Праўдзе", на першай старонцы праграма друкавалася, абавязкова публікуецца праграма сацыяльна-эканамічнага развіцца Беларусі на чарговыя 5 год. Мінкультуры, праўда, традыцыйна публікацыю праграмы "Замкі Беларусі" на сваем сайце "заціснула", але яе на рэсурсе Саўміна можна знайсці.

А тут праект быццам бы ёсць, менавіта, як нейкая доўгатэрміновая праграма, а на самой справе, акрамя агульнавядомых фраз і танных лозунгаў, па тыпу, ушчыльніць шэрагі, згуртавацца вакол, мабыць вакол ГП, даць адпор і г.д. нічога няма. Ды яшчэ досыць няўклюдны намёк на тое, што выкананне праекта – справа грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Але, мабыць, не ўсё так сумна. Трэба быць аптымістам, трэба верыць у людзей. Я я такі. Я аптыміст і веру. Веруючы аптыміст. Во, як завярнуў. Аж самому нудотна стала. Можа, калі будзе апублікавана мапа з партрэтамі, пра якую гававрылі СМІ, я там знайду, акрамя твараў чыноўнікаў і дэпутатаў, партрэты ініцыятараў праекта, як іх усведамленне сваёй грамадзянскай адказнасці за абвешчаную і прэзентаваную ініцыятыву.

Бо, калі ніхто ні за што не адказвае – то навошта тады такі "БудКАНТРОЛЬ".

08.03.12 18:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч