Бывайце, бернардыны! Частка другая.

Хацелася другую частку прысвяціць гісторыі. Гісторыі зусім свежай, аднагадовай даўніны. Гісторыі, звязанай практычна з апошнім этапам прыняцца і ўзгаднення рашэнняў па праектных прапановах, дзякуючы якім мы на вачах страчваем помнік 17-га стагоддзя. Застаецца толькі абалонка жылога корпуса кляштара а ўсё астатняе...

Ну і ладна, як у народзе гавораць, хрэн з ім. Мабыць архітэктурных аб'ектаў 17-га стагоддзя на Беларусі куры не клююць. Адным болей, адным меней, мы гэтага і не заўважым. Асабліва шмат такога гістарычнага "хламу" у сталіцы. Таму можна нішчыць аўтэнтыку, мяняць яе на сучасны матэрыял, фальсіфікаваць планіровачную структуру.

Такое ўражанне, што па меркаванню нашых адказных (а мо наадварот, безадказных) асобаў, якія непасрэдна прымаюць тыя ці іншыя рашэнні, усё новае – лепш чым старое. Таму лепш зруйнаваць, ці стварыць рызыку руйнавання для канструкцый, якім больш чым 300 год, толькі з-за таго, што міфічным замежным пастаяльцам трэбы ствараць камфортныя ўмовы пражывання, пад час іх тусоўкі на ЧМ 2014. Проста нейкае нізкапаклонства перад Захадам. А мо і перад іншымі геаграфічнымі накірункамі.



Ладна, па гэтай праблеме яшчэ будзем разважаць іншым разам. Зараз прыдзем да кансэнсуса. А кансэнсус такі, што разваліць, па вялікаму рахунку, адзін з самых старых і выбітных помнікаў нашай сталіцы – гэта нармальна, гэта на карысць справы. І гэта пры тым, што на самых верхніх эшалонах афіцыйна заяўлялася, што рэстаўрацыя помніка будзе выканана бездакорна. Абяцалася гэта і рыма-каталікам, якія выказваліі правы на сваю былую маёмасць. Ды варта пачытаць матэрыялы круглага стала, які ладзіўся ў газеце "Рэспубліка" ў 2007 г. Ці ўзгадаць ток-шоў "Выбар" жніўня 2010 г., дзе праблема рэстаўрацыі кляштара была адной з дамінуючых.

І вось маем вынік. Акрамя вілікіх інтэрвенцый у сцены і перакрыцці каналамі для інжынекных камунікацый, акрамя знішчэння такога традыцыйнага для барочных інтэр'ераў элементу дэкора, як нішы, акрамя ўзмацнення канструкцый кляштара, якія зроблены шляхам знішчэння аўтэнтыкі, акрамя перапланіровак, замаканій, замарожванняў і размарожванняў, над кляштарням будынкам вісіць пагроза ўвогуле па захаванню яго нясучай здольнасці. Бо што яшчэ застаецца думаць, калі на вачах штучна аслабленыя канструкцыі дэстрктуюцца, і пры гэтым на іх жа дадаецца нікому непатрэбная і неабгрунтаваная нагрузка ў выглядзе тых жа мураваных сантэхкабін.

Шмат памятую гучала з вуснаў нашых чыноўнікаў, што ад культуры, што ад гарвыканкаму, аб няздольнасці касцёла самастойна, кіруючыся толькі сваімі фінансавымі магчымасці, "падняць" такі значны помнік. Можа гэта і так. Але, даражэнькія, Вы ж са сваімі магчымасцямі помнік угробілі. Мо сапраўды было б лепей, каб ён стаяў, як стаяў, ці пад апекай рыма-каталіцкага касцёла рэстаўраваўся дзесяцігоддзямі, але гэта была б рэстаўрацыя, а не знішчэнне, як робіцца зараз. Самае цікавае, што амаль 150 год існавання турмы ў будынку кляштара меньш яму шкоды прынесла, чым апошні год выканання прац.

У мяне пытанне непасрэдна да "Мінскпраекта" да Мінкультуры, Мінгарвыканкама. Няўжо Вы лічыце, што знішчэнне аўтэнтыкі, якой амаль 300 год, дзеля ўзвядзення новых, сучасных элементаў – гэта нармальна? А калі ненармальна, то чаму Вы так робіце, чаму ніхто не панёс адказнасці за тое бязмежжа, якое адбываецца на адным з самых старых мінскіх помнікаў?



А зараз такая вось інфармацыя. У выкананне рашэння Навукова-метадычнай рады ад 26.10.2012 г. была створана працоўная група па кантролю за ходам выканання прац на гісторыка-культурнай каштоўнасці. У яе склад увайшоў і я асабіста., як прадстаўнік нашага грамадскага аб'яднання. Менавіта, як сябра працоўнай групы, я і пабываў на кляштары 10 сакавіка, а наведаўшы помнік зрабіў выснову, што удзельнічаць у працоўнай групе – дапамагаць у легітымізацыі знішчэння помніка. Кампрамісы тут ужо немагчымы. Практычна ўвесь мінулы год быў прысвечаны дыялогу і пошуку кампрамісаў. Толькі ў нашых апанентаў дзіўнае разуменне і дыялогу, і кампрамісу. Па іх разуменню, гэта поўнае прыняцце другім бокам іх, нават самай дзікай пазіцыі.



А на заканчэнне хацелася б ўзгадаць, што 25 лютага бягучага году, нехта І.Свірын, прадстаўнік цэху інфармацыйнай абслугі нашага Мінкульта, а дакладней газеты "Культура", у сваім выданні паспрабаваў павучыць жыцць Таварыства аховы помнікаў, нават паспрабаваў павучыць нас палажэнням Венецыянскай хартыі. Таму запрашаю гэтага прадстаўніка пэўнай прафесіі наведаць бернардыны, каб ён напісаў шчыра, без прагібу ў бок свайго начальства, пра выкананне палажэнняў той жа Венецыянскай хартыі пры правядзенні прац на гэтым аб'екце. І пра ролю ў адбываючыхся працэсах таго ж Міністэрства.

Ну а праз ппару дзён чакайце заключэння рэпартажу па шматпакутных бернардынах. А пану Свірыну яшчэ раз прапаную. Гайда на бернардыны!

13.03.12 19:02



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч