Асадак застаўся. Пасля ліста Генпракуратуры

Атрымаў сёння ліст ад Генпракуратуры па свайму звароту па перспектыўнай забудове правага боку вул. Гандлёвай і па грамадскаму абмеркаванню дадзенага праекта. Са зместам можаце пазнаёміцца самі.



Але, чарговая адмова нас ужо не засмуціла, прывыклі ўжо. Праўда, вельмі насцярожылі словы ў лісце, што праектаванне аб'ектаў і правядзенне прац у Гістарычным цэнтры праводзіцца адпаведна Дэтальнага плану рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска.

Давайце паспрабуем разабрацца. Вось выкапіроўка з Асноўных палажэнняў Дэтальнага плану па кварталу, які абмежаваны вуліцамі Энгельса, Інтэрнацыянальнай і Музычным завулкам (згодна Дэтальнага плану ўчастак 1.4.4)



Чорным па беламу напісана, што забудова абмежавана толькі 2-мя паверхамі. Насамарэч ва ўзводзімым там будынку ўжо чацверты паверх амаль скончылі. (Заказчык будоўлі ЗАТ "Мортэкс БЦЗ")

Тэрыторыя левага боку Нямігі, паміж вуліцамі Камсамольскай і Гарадскім валам. Участкі 1.9.3 і 1.9.4. Не будзем дробязнымі. Возмем толькі тое, што там прадпісана забудова не больш 50% тэрыторыі, а павярховасць абмежавана вышыннымі адзнакамі па вул. Рэвалюцыйнай.





Ну а як Вы ацэніце той шматфункцыйны, добра што не свіна, комплекс, які стаіць на гэтых тэрыторыях руплівымі намаганнямі ЗАТ "Фарт і В" пры навукова-метадычным забеспячэнні нашага Мінкульта і навуковага кіраўніка Гістарычнага цэнтра С.Багласава?

А шырыня вул. Гандлёвай зафіксавана ў вышэйназваным дакуменце, у п. 3.2.3.5, не больш чым 9,5 м. у лініях забудовы, а праектам, які будзе здзяйсняцца, прадугледжана 19 м. Як гэта растлумачыць?



Вось такая адпаведнасць па версіі Генпракуратуры. І яшчэ далёка не ўсё тут узгадана. Так што ж гэта, ад звычайнага недагляду, ці свядома? У прынцыпе нічога нечаканага і няма, але асадак застаўся.
15.03.12 0:45



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч