Палітыкі і замкі

Апошнім часам так званыя незалежныя СМІ працуюць пакруцей чым "крываварэжымныя" у адвольнасці з абыходжаннем і трактоўкай матэрыялу. З абшырнага каментару, якім даваў па тэлефоне для "Свабоды" (матэрыял выйшаў сёння на сайце http://www.svaboda.org/content/article/25143673.html)   вырвана нешта з кантэксту і вырвана нешта другаснае, каб не сапсаваць асноўныю тэматыку матэрыялу - крывавы рэжым вінаваты і ў руйнаванні Быхаўскага замку.

Не здымаючы адказнасць за складаную сітуацыю з дзеючай улады хочацца адзначыць і яе ўзважаную пазіцыю напрацягу бягучага году, калі пачало ісці фінансаванне на аб'ект. Нічога лішняга, толькі археалогія, і вельмі на высокім узоўні, таму што сам бываў на замку напрацягу вяснова-летняга сезону, і рэстаўрацыйныя працы на двух вежах, і калі гаварыць пра іх якасць - гэта не горшы варыянт на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны ў нас у Беларусі.

Калі быць шчырым, асабіста выказваў на мінулым тадні, калі быў у Магілёўскім аблвыканкаме па справах рэспект і начальніку ўпраўлення культуры, праўда зараз гэта тры ў адным - культура, ідэялогія і моладзь, і галоўнаму архітэктару Магтлёўскай вобл. За адзін сезон зроблены досыць унушальны аб'ём прац, і ў той жа час замку не насена шкоды.

Не хочацца асабліва дыскутаваць, таму што няўдзячная справа весці дыскусію з асобамі, якія поўнасцю не арыентуюцца ў праблеме, з=за чаго ў такіх людзей уласнае суб'ектыўнае меркаванне становіцца ісцінай ў апоўняй дыстанцыі. Але дазволю сябе працытаваць словы Рыгора Кастусёва: «Быхаўскі замак я бачыў, калі былі яшчэ цэлымі і сьцены, і дах. Была агароджа вакол замка. За няпоўныя дзесяць год гэты замак апынуўся ў заняпадзе. Беларускай грамадзкасьці, гісторыкам трэба патрабаваць ад рэспубліканскіх і мясцовых уладаў, каб яны гэты замак аднавілі да таго стану, якім ён быў на момант эксплюатацыі».

Ужо смешна, бо менавіта і агароджа і яшчэ пару карпусоў, якія былі знесены гада 3 - 4 таму, з'явіліся ў замку за савецкім часам, а калі быць больш дакладным - пасля другой сусветнай вайны. Як асабіста для мяне, ды і не толькі, а і для шматлікіх спецыялістаў, то знос гэтых неўласцівых замку элементаў - пазітыўная з'ява, бо адразу, хоць і ў руйнаваным выглядзе, вельмі арганічна пачала ўспрымацца аўтэнтыка, з'явілася пляцоўка для роздуму аб гістарычнай планіровачнай структуры замку, аб яе зменах у гістарычнай рэтраспектыве.

А для Рыгора марай з'яўляецца аднаўленне менавіта гэтага, як мы з калегамі называем архітэктурна-будаўнічага "саўка". І менавіта вось на ноце эмоцый Кастусёва, ды аднаго быхаўскага краязнаўцы і пабудаваня ўвесь матэрыял - улада ва ўсім вінаватая, хутка ўсё разваліцца, давайце вернем замку выгляд прыкладна дваццацігадовай даўнасці і наступіць усеагульнае шчасце.

Але замыкаць праблему толькі на віне ўладаў - поўны крэтынізм, прабачце. Праблема захавання помнікаў занадта складаная і шматгранная, каб яе абмеркаванне давараць не спецыялістам, а палітыкам, тым больш палітыкам не надта паспяховым і ад таго маючых патрэбу падымаць свой невялічкі рэйтынг на самых розных інфармацыйных нагодах. Таму, вызнаючы права кожнага грамадзяніна і яго абавязак абараняць гісторыка-культурную спадчыну (гэта вызначана і ў законе аб ахове спадчыны і ў канстытуцыі), усё ж такі перад чарговым абарончым боем варта прааналізаваць усю сітуацыю ў комплексе.

Проста ёсць выдатны прыклад, пра які я ўжо ў адным каментары пісаў. Хацелася б яго зноўку паўтарыць. Вось, напрыклад, наваградскі мастак, наш беларускі па духу нацыяналіст, Кастусь Качан. Колькі часу ўжо ім выкуплены быў дамок 19-га ст. па вул. Замкавай у Наваградку, ну плюс яшчэ зямліцы трохі яму адрэзалі. Дык вось, адразу праект быў распрацаваны, каб спачатку пабудаваць Кастусю новы будынак галерэі, а гістарычны дамок дэмантаваць і зрабіць рэканструкцыю - муляж.

Праект, дарэчы, распрацаваны таксама вялікім беларускім патрыётам - Лявонам Зданевічам. Напрацягу некалькіх год дамок бездзеяннем даведзены да такога стану, што зруйнаваны, бо не панеслі пры выкананні прац канструкцыі, а на яго месцы ўзводзіцца муляж, які быў запраектаваны, паўтараю, ад пачатку, колькі год таму, калі будынак быў яшчэ адносна ў прымальным для захавання стане. Самае цікавае, што ў матэрыяле "Свабоды" гаворка практычна пра "акупацыйны" рэжым, які знішчае нашыя помнікі. Пра які рэжым гаворка, калі свае, "шчырыя", таксама рыльца ў пуху маюць, і яшчэ ў якім.

Таму не ўсё так проста, і заўсёды гавару, што такія вось заявы, як Рыгор зрабіў, у мяне ўсё больш умацоўваюць упэўненасць пра перспектыўныя і вялікія праблемы з помнікамі, прававымі і метадалагічнымі падыходамі да іх утрымання, рэстаўрацыі і г.д. і  у той час, калі нейкім цудам, а дыялектычны матэрыялізм нам гаворыць, што цудаў не бывае, нашыя сучасныя апазіцыйныя палітыкі прыдуць да ўлады.
21.10.13 20:51



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч