Праект “Брэст-2019″. Мэты, задачы, дзейнасць, першыя вынікі


Праект “Брэст-2019″ распачаў сваю працу ў лістападзе 2012 г. працай міжнароднага семінару “Брэсцкая крэпасць: тэрыторыя і рэсурсы”. Ініцыятарамі семінара выступілі Брэсцкі гарвыканкам і ўраджэнец Брэста, расійскі бізнэсмэн Уладзімір Мікулік. Ён жа з’яўляецца кіраўніком праекта на сучасны момант.


За год працы паміж супрацоўнікамі праекта і Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ўсталяваны партнёрскія адносіны і вядзецца актыўная супраца па розных накірунках дзейнасці.  Ад моманту заснавання ініцыятывы да яе далучылася Брэсцкае абласное аддзяленне Таварыства, паступова кансультацыйныя і экспертныя функцыі пачалі выконваць прадстаўнікі рэспубліканскага актыву.


Галоўны прынцып Таварыства - пры любых абставінах не нанесці шкоду гісторыка-культурнай спадыне. Менавіта на такіх прынцыпах будуе сваю дзейнасць і праектная група, што дазволіла аб’яднаць намаганні і наладзіць супрацу. Тым больш, што ўсе супрацоўнікі праекта не разглядаюць Брэсцкую крэпасць, толькі як фартыфікацыйны ансамбль часоў Расійскай імперыі, але і ўсведамляюць неабходнасць інтэрпрэтацыі спадчыны сярэднявечнага Берасця.


05 лістапада бягучага году адбыўся чарговы круглы стол, арганізаваны Брэсцкім гарвыканкамам і кіраўніцтвам праекта дзе абмеркаваны першыя вынікі працы, найбліжэйшыя перспектыўныя крокі, аб чым інырмацыя ўжо падавалася    http://pomniki.budzma.org/news/brest-2019-pyershyya-vyniki-abmyerkavany.


У дадзеным матэрыяле публікуюцца копіі дакументаў, з якімі былі азнаёмлены ўдзельнікі круглага стала.


Прэс-рэліз праекта “Брэст-2019″



Вынікі інвентарызацыі Брэсцкай крэпасці. Рэзюмэ




Праект канцэпцыі Атласа Брэсцкай крэпасці



.
07.11.13 21:52



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч