Святая Русь у сэрцы Літвы



Астравецкі раён, правабярэжжа Віліі, літаральна за нейкіх метраў 300-400 ад мяжы сучаснай Летувы, урочышча Стрыпішкі, яшчэ гэтае месца завуць Святая Русь. Таму, што з 17-га стагоддзя гэтае глухое і запаведнае зараз месца было аблюбавана рускімі стараверамі, якія знайшлі прытулак у нас, на Літве.


І яшчэ некалькі дзесяцігоддзеў таму, да 1939-га году, гэтае наваколле, дзе зараз акрамя дзікіх звяроў ды памежнікаў нікога не сустрэнеш, было шматлюдным, жывым. Менавіта ў той час прыход царквы налічваў амаль 650 чалавек. Так, тут не было вялікіх вёсак, а стараверы жылі на шматлікіх навакольных хутарах.


Зараз там, не маню, а так і ёсць, мёртвая цішыня, а ні чалавека. Пра калісці вялікую грамаду нагадваюць велічэзныя могілкі на беларускім баку, да пару жылых хутароў на летувіскім. Людскі гоман тут чуецца толькі раз на год, на Радаўніцу, калі з усіх куткоў Беларусі і Летувы з’яжджаюцца нашчадкі тамтэйшых старавераў да сваіх дзядоў.


Стрыпішкі на мапе 1933 г.

Царква на здымку 1926 г.

Царква на здымку 2011 г.

Абмерны чарцёж царквы (арх. А.Вантух)



19.11.13 22:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч