Брэст-2019, каб усё атрымлівалася




23 лістапада 2013 г. адбыўся навукова-практычны  семінар“Фартыфікацыйная спадчына Брэсцкай крэпасці. Захаванне і выкарыстанне”. Семінар у межах міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Асоба ў гісторыі” і арганізатарамі семінару выступілі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць героў”, Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці.


На семінары разгледжаны шэраг пытанняў па выніках інвентарызацыі і дакументацыі аб’ектаў Брэсцкай крэпасці, перспектывы захавання, развіцця і выкарыстання ўнікальнага фартыфікацыйнага ансамблю.Прагучалі даклады, як па выніках працы групы інвентарызацыі і дакументацыі, так і быз агучаны шэраг дакладаў з боку спецыялістаў мамарыялу па перспектывах яго развіцця, Аляксандрам Башковым, дацэнтам кафедры славянскіх народаў БрДУ, былі прэзентаваны вынікі даследаванняў арачных канструкцый Цярэспальскага масту ў культурным пласце Цярэспальскага ўмацавання.


Акрамя дакладаў адбыўся круглы стол, на якім выступілі старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, ён жа быў і вядучым семінара,  начальнік упраўлення па ахове гісторыка-екльтурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі, дырэктар Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” Рыгор Бысюк, загадчык кафедры археалогіі і этналогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Піваварчык, удзельнікі праекта “Брэст-2019” і ўсе зацікаўленыя спецыялісты, а таксама прадстаўнікі грамадскасці.


Па выніках абмеркавання былі сфармуляваны далейшыя этапы развіцця праекта і далейшыя крокі па яго рэалізацыі, сярод якіх прызнана неабходнасць распачаць працэс афармлення  намінацыйных матэрыялаў па крэпасці для ЮНЭСКА дзеля  перспектыўнага далучэння Брэсцкай крэпасці дп Спісу міжнароднай і культурнай спадчыны. Па выніках інвентарызацыі было рэкамендавана падрыхтаваць прапановы для ўнясення зменаў і дапаўненняў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, і былі прыняты цэлы шэраг іншых рашэнняў, якія будуць пакладзены ў перспектыўны план працы ў межах праекта “Брэст-2019”.


Напрыканцы мерапрыемства ад імя праекта “Брэст-2019” і ад імя Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці Мемарыяльнаму комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” былі падараваны для захавання і выкарыстання  матэрыялы інвентарызацыі і дакументацыі – альбомы з фіксацыйнымі чарцяжамі ўмацаванняў, малых архітэктурных формаў,  будынкаў і збудаванняў Брэсцкай крэпасці, і навукова-тэхнічныя справаздачы па выніках архіўна-бібліяграфічных даследаванняў. Быў зроблены ад імяграмадскайга аб’яднання таксама невялічкм падарунак мемарыялу – дыск з навукова-праектнымі распрацоўкамі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, які быў створаны і тыражаваны пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”, у тым ліку з даследаваннямі па сярэднявечнаму Берасцю, яго планіровачнай структуры і культавай архітэктуры.


24 лістапада адбыліся кансультатыўныя сустрэчы у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” старшыні РС ГА  БДТАПГК  Антона Астаповіча з грамадскімі актывістамі ў сферы аховвы гісторыка-культурнай спадчыны. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся перспектвы захавання крапаснога фарта № 8 з выездам непасрэдна на аб’ект, і праблемы забяспячэння юрыдычна-прававой падтрымкі з боку Таварыства ініцыятыў грамадскасці па маніторынгу выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў г. Брэсце.

Удзельнікі круглага стала. Злева-направа: І.Прыляжаева, С.Піваварчык, У.Ардоў, А.Старкоў, А.Астаповіч, І.Чарняўскі. Фотаhttp://www.racyja.com

Мадэратары семінару І.Прылежаева і А, Астаповіч. Фота І.Чарняўскага

Перадача матэрыялаў інвентарызацыі і дакументацыі крэпасці дырэктару мемарыяльнага комплексу “Брэстская крэпасць-герой”. Фота http://realbrest.by

Удзельнікі семінара. Фота А.Старкова

У форце № 8 разам з прадстаўнікамі клуба аматараў фартыфікацыі

Контрэскарпная галерэя форта № 8

Агульны выгляд фарта № 8




http://pomniki.budzma.org/news/brest-2019-kab-usyo-atrymlivalasya
26.11.13 0:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч