Галоўнае, не як вырашаць, галоўнае, як запішуць

На "Тут бай" прачытаў матэрыял "Прокуратура выявила "многочисленные нарушения" в охранных зонах трубопроводов "Газпром трансгаз Беларусь". І адразу падумалася, што як расійская труба, то і зоны аховы пад прыглядам пракуратуры, а наконт парушэнняў у зонах аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў і парушэнняў, якія непасрэдна помнікаў тычыцца, пракуратура адразу пачынае пакутаваць на блізарукасць. Унізе,дарэчы, прыклад чарговага махлярства, пра якое буду пісаць у генпракуратуру, але ўпэўнены, што пшык будзе.

 


Калі ўзгаднялі на навукова-метадычнай радзе межы ахоўных зонаў Курапатаў, то ўзгаднілі з боку мікрараёна "Зялёны Луг - 6", так званага "Бульбаш-Хола", і з боку "Сонечнага". Непрыкрытай засталася мяжа з боку "Зкспабелу", бо рада вырашыла вызначыць і зацвердзіць яе ў межах праекта дэтальнай планіроўкі (ПДП) пляцовачкі паміж "Экспабелам" і Курапатамі. Пакінулі лазейку для перспектыўнага экспацэнтра заняць максімальную плошчу і насунуцца ўплатную да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

А тут у рукі трапляе пратакол. І што? На радзе прынята адно, а ў пратаколе ўжо і паўночная мяжа, з боку "Сонечнага", не ўзгоднена, і яе вызначэнне пакінута да распрацоўкі ПДП. А гэта значыць, што прагнуўся мінкульт у чарговы раз пад забудоўшчыка, у гэты раз пад "Арэсу-Сэрвіс", даўшы яму магчымасць з паўночнага боку, як і з усходняга, максімальна наблізіцца да Курапат.


І самае дзіўнае, тут можна даць 100% гарантыі, што ані адзін член навукова-метадычнай рады не піскне на знак пратэсту супраць падмены фармуліроўкі рашэння ў пратаколе. А магчыма, яны проста згулялі на публіку на пасяджэнні, а потым кулуарна прынялі другое рашэнне, што таксама на ўзроўні махлярства.

З пратаколам можна азнаёміцца ніжэй.

21.12.13 21:29



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч