Старыя праблемы пры новым намесніку міністра праз прызму Курапат



Ужо пару месяцаў, як намеснікам міністра культуры, які адказвае за ахову гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца А.Яцко, але ўсе праблемы, пра якія неаднаразова сігналізавала нашае грамадскае аб’яднанне, так і не скранаюцца з места. Наколькі актуальным застаецца маё выступленне на калегіі Мінкульта ў кастрычніку 2010 г., дзе я канкрэтна звяртаў увагу на парушэнні пры ўзгадненні праектнай дакументацыі для выканання прац на помніках ці ў зонах іх аховы, як з боку непасрэдна міністэрства, так і з боку навукова-метадычнай рады пры Мінкульце.


Не толькі праблема падымалася ў міністэрстве, як перапіскай, так і на шматлікіх нарадах, сігналы рэгулярна паступалі ў праваахоўныя органы, вышэйстаячыя органы дзяржкіравання, але ўсім напляваць, праблема не вырашаецца, пры працы з гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў знешне законныя рамкі могуць упіхнуць і ўпіхваюць усё што магчыма, нават прапановы, якія прадугледжваюць брутальнае знішчэнне помнікаў, праз іх дэмантаж, неабгрунтаваную перабудову і г.д.


Былі спадзяванні, што новы намеснік міністра, які прыйшоў з сістэмы КДК.  хоць нейкім чынам пастараецца паўплываць на станоўчае вырашэнне склаўшайся сітуацыі, але лістападаўская навукова-метадычная рада і яе вынікі па Курапатах яскрава дэманструюць, што ахова помнікаў гісторыі і культуры чыноўнікам і дзяржаве зусім не цікавая і непатрэбная. Яшчэ ўчора быў мною апублікаваны пратакол рады, з якога вынікае.  што ў рашэнне выкладзенае на паперы зусім іншае, чым разглядалася і ўзгаднялпся на радзе, што асноўнымі крытэрыямі  з’яўляюцца  ў закдакументаваным рашэнні  не навукова-метадычная і нарматыўна-прававая аргументацыя, а інтарэсы нейкіх там зацікаўленых бакоў.


Старыя праблемы, таму і старыя метады працы з гэтымі праблемамі, толькі што ў дачыненні да новых асобаў. І, як было абяцана, матэрыял у пракуратуру падрыхтаваны, бо яскрава прасочваюцца ўсе прыкметы правапарушэння,  якое ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з каруцйыяй”, стварае ўмовы для карупцыі, а менавіта мае прыкметы аказання дзяржаўнымі службовымі асобамі пры падрыхтоўцы рашэнняў неправамернай перавагі інтарэсам інвестара, ды яшчэ вымалёўваюцца прыкметы самавольнага здзяйснення свайго сапраўднага ці меркаванага права, і дзеянняў, якія выходзяць за межы праў і паўнамоцтваў, якія нададзены намесніку міністра, бо менавіта ён падпісвае ўсе дакументы.


А што вышэйпералічана, то парушае аж два артыкулы Крымінальнага кодэкса – артыкуры 383 і 426. Таму і прыйшлося пісаць у Генпракуратуру ліст, каб распачалі праверку, па выніках якой, калі падцвердзяцца факты, каб была ўзбуджана крымінальная справа. Аптымізму няма, але трэба рабмць. Паміраць сабраўся, а жыта сей.



Тэкст ліста

























































































































































































.
23.12.13 1:22



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч