У новы год са старымі "касякамі"


Читать полностью: http://news.tut.by/culture/380830.html
Прачытаўшы матэрыял пра адказ Мінкульта на прапанову Арт-Сядзібы па наданню Бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці (http://news.tut.by/culture/380830.html) падумалася, што чыноўнікі вядуць у ліку, і вядуць з вялікім адрывам. Дарэчы, нават арыгінал аднаго з палотнішчаў перыяду 1991 - 1995 г. калі і будзе прызнаны каштоўнасцю, то ўся ініцыятыва спрацавала ўхаластую. Выігрышная сітуацыя скалася б тады, калі БЧБ сцяг быў бы прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, што легалізавала б яго выкарыстанне. Як, напрыклад, герб "Пагоня". А калі прызнаюць канкрэтны сцяг - які толк? Усе астаннія - гэта не каштоўнасць. Іх можна рваць, таптаць, забіраць, за іх выкарыстанне можна замятаць у пастарунак.


Гэта тое ж самае, калі, напрыклад, я недзе ў вёсцы Тырлаўка пабудаваў бы копію Нясвіжскага замку. А потым перабудаваў бы яго пад кароўнік. І мне ніхто б нічога не сказаў. Статус помніка мае ж канкрэтны архітэктурны аб'ект, усё астатняе па-за законам аб ахове спадчыны. 
Я лічу, што гэта першы такі гонг, якім вызначаны нагдаўн. Калі прызнаюць помнікам канкрэтны сцяг - гэта будзе канчатковы накаўт. Нешта мне падказвае, што нашыя актывісты не страцяць памкненняў, і будуць настолькі шумець і апеляваць яшчз ў сваёй палеміцы і да статуса "Пагоні", і да яшчэ чаго, што ўрэшце-рэшт "Пагоню" пазбавяць статуса. Дарэчы, фармальныя падставы ёсць.

Так што гуляйцеся, але не загульвайцеся. Не забывайце, у якой цудоўнай краіне жывем, а калі дакладней - у якой краіне цудаў.

А самае цікавае, што прапанова ад Арт-Сядзібы - у чыстым выглядзе на ўзроўні правакацыі. Пры досыць вялікім і змястоўным матэрыяле, які туды сабраны, здзіўляе досыць значны акцэнт, які зроблены на акупацыйным перыядзе, і гэта проста выпячывалася практычна ўсімі СМІ, як нейкае асноўнае дасягненне. Затым сама прапанова. У суправаджальным лісце - касяк недаравалтны, цытую: "Просім надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнесці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей афіцыйны дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з 1991-га па 1995-ты год, выгляд якога дакладна апісаны і зацверджаны Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 19 верасня 1991-га года законам «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь". 

Для вернасці спасылачка на іх сайт http://artsiadziba.by/news/2013/11/01/abhruntavanne-sciaha-dlia-minkultury/. Загадзя закладзена міна запаволенага дзеяння тым, што не пазначана, якім павінен быць статус, і менавіта не пазначаны статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Так што ўсе падставы для папярэдніх развагаў ёсць. Праўда зараз прадбачу наезд нашага прагрэсіўнага грамадства. Тыпу: "Ну і хрэн з ім з вынікам справы, мы ж гэта для папулярызацыі рабілі нацыянальнай сімволікі". Ужо неаднаразова гэта я і чуў і чытаў. Становіцца смешна. Якая папулярызацыя? Інфармацыя пра прапанову была распаўсэджана сярод адпаведных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў, спажыўцам якіх папулярызаваць нічога не трэба, сярод іх сімволіка нашая і так папулярна аж да не магу.

Застаецца зрабіць выснову. На дадзены момант акрамя шкоды ад ініцыятывы покуль нічога няма.

.
01.01.14 14:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч