За базар адказываць трэба

                                             

 

                                              Пракуратура  г. Брэста   224023 г.Брэст, вул. Савецкай Канстытуцыі, 6/1Астаповіча Антона Ўладзіміравіча,220090, г. Мінск, вул. Кальцова 8-1-89Тэл. мабільны 8 029 111 73 32Тал. кватэрны 8 017 262 73 43 Заява 

          

12 студзеня 2014 г. на сайце “Радыё “Свабода” з’явілася публікацыя (http://www.svaboda.org/content/article/25227089.html),  ў якой грамадзянка Ірына Барысаўна   Лаўроўская, якая жыве ў г. Брэсце па вул. Пушкінскай д. 56 кв. 13,   заявіла, што матэрыялы  дасьледаваньнямі сярэднявечнага Брэста , яго планіровачнай структуры і культавай архітэктуры, якія Антон Астаповіч перадаў музэю «Брэсцкая крэпасць», утрымліваюць яе напрацоўкі, на выкарыстаньне якіх спадарыня дазволу не давала.         

Адпаведна публікацыі І.Б.Лаўроўская сцвярджала, што візуалізацыя рэканструкцыі гістарычнай забудовы выканана на падставе яе ўласных навукова абгрунтаваных рашэнняў пад яе кіраўніцтвам і пры не пасрэдным удзеле.         

Акрамя таго, грамадзянка Лаўроўская заявіла, што гэтыя матэрыялы і раней выкарыстоўваліся ад імя Антона Астаповіча ў часе прэстыжнага конкурсу Europa Nostra Awards у катэгорыі “навуковае дасьледаваньне”.           

Далей у публікацыі прыведзены наступныя словы І.Б. Лаўроўскай:  “Ведаючы тое, як матэрыялы апынуліся ў іх руках, я вымушаная зрабіць заяву, бо далей замоўчваць тое, што спадар Астаповіч перайшоў ўсе межы прыстойнасьці, немагчыма. Ён тыражуе матэрыялы без згадкі дасьледчыка, падмяняе паняцьці чым зьневажае гонар іншых сябраў Таварыства Аховы Помнікаў. Я была шакаваная, калі ўбачыла копію матэрыялаў прадстаўленых на конкурс Europa Nostra Awards. У іх Астаповіч хлусьліва заявіў што зьяўляецца аўтарам дасьледваньня, што ён той, „каму належаць матэрыялы дасьледаваньня і дае дазвол Europa Nostra свабодна выкарыстоўваць матэрыялы для публікацыі...“ і падмацоўваў гэтую заяву ўласным подпісам”.            

Дадзеныя заявы грамадзянкі Лаўроўскай не адпавядаюць рэчаіснасці ў сувязі з тым, што працу па рэканструкцыі страчанай планіровачнай структуры, шэрагу будынкаў і збудаванняў праводзілі члены Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, а канкрэтна Антон Вантух, Іван Вантух, Арцём Караткоў і Андрэй Ларры.            

Праца па рэканструкцыі праводзілася не на падставе матэрыялаў І.Б.Лаўроўскай, а на падставе апублікаваных навуковых прац па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Беларусі і электронных копій планаў горада Брэста кан. 18 – пач. 19 ст. і абмерных чарцяжоў культавых аб’ектаў Брэста перш. трэці 19 ст. з фондаў Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіву (РДВГА), якія выстаўлены для агульнага карыстання на інтэрнэт-сайце http://www.ibrest.ru/.           

У 2011 г. гэты ж аўтарскі калектыў пры маім удзеле распрацаваў даследаванне па эвалюцыі планіровачнай структуры старажытнага Брэста і па рэканструкцыі культавых будынкаў і збудаванняў для міжнароднага конкурса “Europa Nostra Awards”. Праца была зроблена пры маім удзеле, мною распрацавана тэарэтычнае абгрунтаванне даследавання на англійскай мове, як прадугледжвалі ўмовы конкурса. Для гэтай працы ў якаксці падставовых навуковых матэрыялаў зноўку былі ўзяты архіўныя матэрыялы, апублікаваныя для агульнага карыстання на  інтэрнэт-сайце http://www.ibrest.ru/.           

Мною ніколі не заяўлялася пра маё аўтарства ў галіне даследчых прац па старжытнаму Брэсту. Рэгулярна ў сродках масавай інфармацыі, на публічных мерапрыемствах акцэнтавалася ўвага, што навуковыя распрацоўкі – гэта вынік даследчай працы аўтарскага калектыву, рэгулярна агучваўся склад аўтарскага калектыву, і дадзеныя матэрыялы заўсёды прэзентаваліся мной,  як старшынёй Рэспубліканскага савета Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”,  у выглядзе даследчай працы грамадскага аб’яднання, якое я на дадзены момант узначальваю. Уся інфармацыя адносна даследчых прац па гісторыі архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэста агучвалася  са згоды і з дазволу членаў аўтарскага калектыву. З дазволу аўтарскага калектыву вынікі працы публікаваліся і былі перададзены на кампакт-дыску ў Музей абароны Брэсцкай крэпасці ў якасці падарунка.           

Адпаведна вышэйсказанаму публічнае выступленне Ірыны Барысаўны Лаўроўскай у дачыненні да мяне, якое распаўсюджана праз сродак масавай інфармацыі  (сайт “Радыё “Свабода” http://www.svaboda.org/content/article/25227089.html),  з’яўляецца распаўсюдам заведама ілжывых звестак, якія ганьбуюць іншую асобу, гэта значыць мяне, Антона Ўладзіміравіча Астаповіча.      

У сувязі з гэтым прашу ўзбудзіць крымінальную справу па ч. 2 арт. 188 у дачыненні да грамадзянкі І.Б.Лаўроўскай, якая жыве  ў г. Брэсце па вул. Пушкінскай д. 56 кв. 13.


 

 

13.01.2014 г.     А.У.Астаповіч

.
13.01.14 0:47



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч