Сумныя вынікі гульняў


Пасля пасяджэння навкова-метадычнай рады па пытанню ўзгаднення праекта ахоўных зон Курапатаў з’явіўся пратакол пасяджэння, дзе наўпрост была бачна фальсіфікацыя, бо на пасяджэнні вырашылі ўзгадніць заходнюю, паўднёвую і паўночную межа ахоўных зонаў, а ўсходнюю пакінуць у “падвешаным” стане, покуль яна не будзе ўдакладнена пад час распрацоўкі ПДП міжнароднага выставачнага цэнтра, узвядзенне якога ініцыюе Беларуская гандлёва-прамысловая палата. У пратаколе ж акрамы ўсходу безабароннай застаецца і паўночная мяжа, зроблены, можна сказаць, нізенькі кніксен у бок “Арэсы-сэрвіса”. Раптам пахваляць.


Тое, што ў мяне ўсё ў парадку з галавой, што нічога я не наблытаў падцвярджаецца шматлікімі публікацыямі, дзе сітуацыю каментаваў начальнік упраўлення па ахове спадчыны мінкульта  Ігар Чарняўскі. Вось, напрыклад, цытую:”Там сёньня (чытаць “у Курапатах”) транспартны каляпс — адну зь межаў проста падвесілі. Гэта рэаліі жыцьця, і гэта трэба вырашаць” Гаворыць ён аб адной мяжы, а не аб двух. І гэтая мяжа – усходняя”. Гэта толькі “Радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/25182251.html), для прыкладу, каб галаслоўным не быць.


Пра зварот на імя міністра культуры і ў генпракуратуру аб фальсіфікацыі рашэння рады на стадыі складання пратакола, якія накіроўваліся ад імя нашага грамадскага аб’яднання  (http://www.belaruspartisan.org/blogs/astapovicz/16092/,http://www.belaruspartisan.org/blogs/astapovicz/16094/), былі атрыманы адказы, што ўсё ў парадку, менавіта дзве мяжы пакінулі адкрытымі на радзе, на тым самым пасяджэнні, добра што яшчэ аміналону выпіць не парэкамендавалі. Лісты-адказы, што з генпракуратуры, што з мінкульта, як браты-блізнюкі па свайму зместу, гэта ж  дазваляе зрабіць выснову, што даказаць факт фальсіфікацыі будзе практычна немагчыма, бо ўсё ўзгоднена ў перыяд падрыхтоўкі пратакола, з усімі, нават з членамі рады. Хоць такі механізм змены адбыўшагася рашэння – незаконны.


Прыкра, што адразу пасля рады, а гэта канец лістапада 2013 г.праблема ахоўных зонаў сродкамі масавай інфармацыі пачала трактавацца толькі праз прызму аб’екта грамадскага харчавання на захадзе ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, хаця пры ўсіх складаных момантах, праблема гэтая не вартая нічога перад небяспекай насоўвання з усходу на Курапаты выставачнага комплексу (насамарэч звычайны будзе гандлёва-забаўляльны цэнтр, 100% даю). І з поўначы пад далейшую забудову “Сонечнага” адвядуць зямлю ўпрытык да мемарыяла. Нездарма ж на той памятнай радзе гендырэктар “Арэсы-сэрвіс” аж занадта мітусіўся.


Не ведаю, ці  прынесла плён тая дыскусія ў СМІ (http://www.svaboda.org/content/interview/25183057.html,http://www.belaruspartisan.org/blogs/astapovicz/16028/), якую мксіў я ініцыяваць, каб сапрўды грамадскасць разабралася ў рэальнай сітуацыі, каб не адцягвалі яе ўвагу ад глабальных пытанняў на другасныя справы?


Падобна, што не.Такое ўражанне, што гульня  ў змаганне з рэстаранным комплексам, я б сказаў гульня ў тупое змаганне, без жадання нешта заўважаць вакол, працягваецца. Нежаданне ўспрымаць  сапраўдную небяспеку  ў прынцыпе можна бачыць па каментарах пад самымі апошнімі маімі матэрыяламі па Курапатах. Што застаецца сказаць – гулялі ў змаганне з “Бульбашхолам”, а па сутнасці практычна прайгралі Курапаты.


19.01.14 0:18



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч