Цяжба з Мінкультам. Дзень першы.

04 лютага 2014 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска пад старшынствам суддзи Алены Семак адбыщся  разгляд скаргі каардынатара “Руха “За Свабоду” па г. Брэсту, сябры Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Дзяніса Турчаняка на дзеянні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню праектнай дакументацыі на пабудову маста праз роў Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, пры ўзвядзенні якога пашкоджаны земляныя абарончыя валы Кобрынскага ўмацавання, парушана гістарычная планіровачная структура Брэсцкай крэпасці. 


У судовым пасяджэнні з боку заяўніка ўдзельнічаў старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, як прадстаўнік грамадскага абяднання, адной з задач якога згодна статута зяўляецца  ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі заканадаўства аб ахове і выкарыстанні помнікаў. Дадзеная норма прадугледжана  арт. 78 і арт. 56 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь было прадстаўлена начальнікам юрыдычнага аддзела  Аленай Верштот і намеснікам начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Аксанай Сматрэнка.

 

Сутнасць праблемы палягае ва ўзвядзенні маста праз абвадны канал Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці без адпаведнага навуковага абгрунтавання, што прывяло да змены гістарычнай планіровачнай структуры гісторыка-культурнай каштоўнасці (на дадзеным месцы заезд у крэпасць і мост праз роў адсутнічалі), пашкоджанню равеліна Кобрынскага ўмацавання пры правядзенні прац.

 

Праектная дакументацыя на выкананне дадзеных прац была ўзгоднена Міністэрствам культуры ў парушэнне дзеючага заканадаўства, якое прадугледжвае абавязковы разгляд праектаў навукова-метадычнай радай і забараняе ўзгадненне дакументацыі ў выпадку, калі радай яна не адобрана. Гэтая норма тычыцца помнікаў нулявой, першай і другой катэгорыі, а таксама зонаў аховы дадзеных помнікаў, калі працы праводзяцца ў іх межах. Міністэрства культуры праект узгадніла без яго разгляду на радзе.

 

Па факце пашкоджання гісторыка-культурнай каштоўнасці пры ўзвядзенні маста  па заяве Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ўжо ўзбуджана крымінальная справа Брэсцкім міжраёным Следчым камітэтам. Спроба даказаць праз судовыя органы, што пашкоджанні ці руйнаванні помнікаў зачастую адбываецца па незаконных ўзгадненнях  Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спроба адмяніць выдадзенае па-за межамі права ўзгадненне з’яўляецца надзвычай важным  прэцэндэнтам, тым больш, гэта першы грамадзянскі працэс па абскарджванню ўзгадненняў Мінкульта за ўсю гісторыю існавання незалежнай Беларусі.

 

Пад час судовага пасяджэнні былі выказаны пазіцыі заяўніка і грамадскага аб’яднання па сутнасці скаргі,а канкрэтна меркаванне, падмацаванае спасылкамі на заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны аб незаконнасці і навуковай неабгрунтаванасці ўзгаднення праектнай дакументацыі міністэрствам, што прывяло не толькі да неабгрунтаваных зменаў, а нават і да частковага пашкоджання гісторыка-культурнай каштоўнасці.  Контраргументы прадстаўнікоў Міністэрства культуры будаваліся спачатку на непрадзейнасці судовай скаргі, на адсутнасці права грамадзяніна ўдзельнічаць у ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Калі дадзеная аргументацыя была адхілена судом, прадстаўнікі міністэрства рабілі спробу даказаць правамоцнасць сваіх дзеянняў па ўзгадненні праекта.

 

У сувязі з адкрыўшыміся пры разглядзе справы новымі абставінамі, у сувязі з неабходнасцю дапаўнення заявы па судоваму пазову, з прадстаўленнем  суду новых матэрыялаў суддзёй Аленай Семак абвешчаны перапынак у судовым пасяджэнні да 25 лютага, калі адбудзецца чарговае пасяджэнне суда, на якое ў якасці сведкі для дачы тлумачэнняў будзе выкліканы навуковы кіраўнік Брэсцкай крэпасці і аўтар эскізнага праекта маста Ўладзімір Казакоў.

.
05.02.14 1:08



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч