Панове, рабіце стаўкі!

У Бабры ўчора малады ды р'яны дэпутат мясцовага розліву ды яшчэ ў дадатак выконваючы абавязкі пасялковага начальніка Ўладзімір Загорскі публічна апаганіў герб "Пагоня", які з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Прачытаць пра гэта можна тутhttp://www.svaboda.org/content/article/25310362.html

Маральную ацэнку дадуць учынку і без мяне. Я ж угледзіў у дзеяннях Загорскага прыкметы крымінальнага злачынства па шэрагу артыкулаў. Таму вымушаны звярнуцца ў адпаведныя органы.

Чарговы тэст дзяржаве і яе органам. Мо стаўкі зробім па выніку? Ці бессэнсоўна?


26.03.14 18:26

Антон Астаповіч