Хто ў дзяржаве гаспадар?

Амаль год ужо цягнецца праверка па факту незаконнага будаўніцтва на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр Мінска" па вул. Ракаўскай, 16-б. Пазаўчора прыйшлі з АБЭЗ Цэнтральнага РУУС чарговыя дакументы - пастанова аб адмове ўва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Дакумент цікавы. Усяго толькі некалькі вытрымак з яго, каб зразумець, што нейкі там Маркавец, заўважце, нават не Чыж, можа ракам паставіць дзяржаву, праваахоўныя органы, займацца незаконным будаўніцтвам, і нават пляваць на тыя ж органы і не з'яўляцца для дачы тлумачэнняў.

У той жа час можна паглядзець, што Мінкульт, як заўсёды з парушэннямі ўсталяванай заканадаўствам працэдуры ўсё ўзгадняе і не можа растлумачыць свае дзеянні А органы праваахозныя цэлы год займаюцца праверкамі, перапіскамі, а за гэты год Маркавец амаль збудаваў аб'ект. Зараз ва ўсю аддзелачныя працы ідуць.

Нагадаю, што гэты незаконны будынак для прадстаўніцтва Еўразвяза робяць. Уявіце, будуць там сядзець прадстаўнікі еўрабюракратыі з дыпламатычным статусам і будуць нас вучыць еўрапейскім каштоўнасцям, верхавенству права і г.д. Мне б смешна было, каб не такая сумная насамарэч сітуацыя  склалася б.

Развіццё падзей бачу наступным. Яшчэ будзе пару этапаў працягу праверкі, бо ўва ўзбуджэнні справы адмоўлена да атрымання шэрагу дакументаў і новага этапу праверкі. А потым чаканая стандартная сітуацыя будзе, характэрная для імпатэнтаў для стажам. Гэта я пра перспектывы крымінальнай справы. Усё будзе ў рэжыме - узбудзілі, але адмовілі. Ілюзій не маю.






10.04.14 22:53



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч