Курапаты. Грамадскае абмеркаванне ПДП


З 15.04.2014 г. Мінскі раённы выканаўчы камітэт распачаў працэдуру грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта дэтальнага планіравання тэрыторыі ў межах мемарыяла “Курапаты” – МКАД – мясцовы праезд – а/д Калодзішчы-Заслаўе – мяжа мемарыяла “Курапаты”.


Матэрыялы праекта экспануюцца ў фае Бараўлянскага сельскага савета (пас. Лясны, што побач з Бараўлянамі, з Мінску ходзяць аўтобусы №№ 113-С, 145, 115-Э).  17-га красавіка адбудзецца прэзентацыя праекта і публічнае абмеркаванне. Марапрыемства адбудзецца ў Бараўлянскім сельскім доме культуры (гэта таксама ў пасёлку Лясным, насупраць праз дарогу ад сельсавета) у 15.00.


Сёння ж асабіста азнаёміўся з чарговай геніяльнай думкай горадабудаўніцтва Беларусі. Па-першае, тое, што чыноўнікі нас ставяць на ўзровень быдла, ужо не здзіўляе. Проста так званая экспазіцыя праектных матэрыялаў у сельскім савеце - гэта смачны плявок у твар усёй грамадскасці. Думаю, што меркаванне падцвердзіць кожны, хто ўжо ездзіў з праектам знаёміцца.


І, як заўсёды. Ну не можа не парушыць беларускі чыноўнік нарматыўна-прававыя дакументы, працэдуру выканання пэўных дзеянняў, якая заканадаўча ўсталявана. Так і тут. Тэкставыя матэрыялы, якія ўваходзяць у зацвярджаемую частку праекта, проста адсутнічаюць. Такое ўражанне, што нас з Вамі за апошніх ідыётаў трымаюць.


Не буду шмат пра сам праект. Што можна сказаць пра твор, які проста поўнасцю фіксуе на паперы склаўшуюся ў натуры горадабудаўнічую сітуацыю. Можна сказаць, што ПДП пакліканы легітымізаваць тыя аб’екты, якія ўжо рэальна існуюць і якія маюць усе прыкметы парушэння заканадаўства.


Курапаты - гэта не проста гісторыка-культурны аб’ект. Гэта своеасаблівая лакмусавая паперка нацыянальнай і грамадскай спеласці. Таму запрашаю да актыўнага ўдзелу ў грамадскім абмеркаванні. Але хачу папярэдзіць. Грамадскае абмеркаванне - інструмент, а любым інструментам трэба ўмець карыстацца.  Прапанаваны праект - гэта клубок парушэнняў, у тым выглядзе, які ён ёсць, ён недапушчальны.


А для таго, каб інструмент спрацаваў, то не трэба эмацыйных крыкаў пра жудасці “Бульбаш-холу”. Нікому гэта не патрэбна. Адказна заяўляю, што,  як член камісіі па грамадскаму абмеркаванню гэтага праекта, самалічна не дапушчу ў пратакол аніводнага меркавання, аніводнай заўвагі і прапановы, якія не заснаваны на нарматыўных дакументах, якія заснаваны толькі на эмоцыях.  Прайграць Курапаты - занадта дарагі кошт за эмоцыю і гульню ў абаронцаў мемарыялу.


Таму прапаную ўнізе тэкст ліста з заўвагамі і прапановамі па праекце, менавіта тую аргументацыю, якую можна покуль з ходу выставіць. Далей будзем шукаць новыя аргументы. Ну і яшчэ размяшчаю ліст у пракуратуру, бо працэдура грамадскага абмеркавання была парушана і сітуацыю трэба прыводзіць у прававое рэчышча.


Пішыце свае заўвагі і прапановы. Пішыце, як у праведзеным прыкладзе. Можаце пісаць нават адзін у адзін. І дасылайце на адрас Мінскага райвыканкама: 220073, вул. Альшэўскага, 8, г. Мінск. А па працэдуры абмеркавання ў Пракуратуру Мінскага раёна: 220007, вул. Маскоўская, 11, г. Мінск.


Ліст ГА БДТАПГК з заўвагамі і прапановамі па ПДП

Ліст ГА БДТАПГ у Пракуратуру Мінскага р-на і Мінскай вобл.


http://pomniki.budzma.org/



17.04.14 0:11



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч