Новыя навуковае адкрыццё да свята Вялікай Перамогі

Мабыць толькі лянівы не заўважыў новы помнік каля ратушы ў Менску. Мужык з ключом. Спачатку падумаў, няўжо апостал Пётр? Потым разумныя людзі падказалі - гэта войт аказваецца. Ну, ціпа Ладуцькі зараз.

Але не ў мужыку справа, а ў тым, што ў яго пад нагамі . А пад нагамі - цэлае навуковае адкрыццё. Бронзавы "Праектны план Мінска 16 ст." Сапраўды - гэта сенсацыя. Бо самыя раннія планы Мінска, якія вядомы, датуюцца 1773 і 1793 гадамі. А тут не проста 18 стагоддзе, а на два стагоддзі раней Ну і сам план вельмі адметны. Не проста план, а твор архітэктурна-горадабудаўнічага генія.

Бо яшчэ ў 16-м ст. у генплан на ўзроўні інвестпляцовак былі закладзены езуіты, бернардыны, бернардынкі, дамінікане, базыл'яне, да і іншыя кляштары, манастыры, касцёлы ды цэрквы, сетка кварталаў ды вуліц, шэраг грамадзянскіх пабудоў. Самае галоўнае, у 16-м стагоддзі запланавалі тое, што рэалізавана ў 17 - 18-м ст.

Паўстае адразу пытанне. А чаму адно з найвялікшых адкрыццяў у гісторыі нашага стольнага граду застаецца ананімным? Праектны план Мінска, які на 200 год маладзейшы вядомых дакументаў, а па выніку толькі сціплае ўвекавечанне ў бронзе. Ні табе дакладу, ні публікацыі. Ні імя вялікага першаадкрывальніка.

Так і хочацца закрычаць на ўвесь Менск - аўтара адкрыцця ў студыю!

Ну, і ў якасці ілюстрацый:


1. Вялікае навуковае адкрыццё, ўвекавечанае ў бронзе


2. План Мінска 1773 г. з калекцыі братоў Луцкевічаў


3. План Мінска 1793 г.. які па праву можна назваць класічным


09.05.14 18:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч