Псіхалагічныя комплексы універсітэтскай кафедры

15-га чысла ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце пачынае працу канферэнцыя па архітэктурнай спадчыне Брэстчыны. арганізатарам якой з'яўляецца кафедра архітэктурнага праектавання і малюнка. На гэтую канферэнцыю заявіўся і я з дакладам.
Вынік. Мне нават не даслалі запрашэння і праграмы канферэнцыі. хаця мусілі гэта зрабіць да 9-га мая. Тое, што з боку арганізатараў будзе свінства, адчуваў амаль адразу пасля таго, як выслаў заяўку і даклад.
Беларусь - краіна маленькая, Берасце - увогуле горад на ўзроўні дачнага пасёлка. У таямніцы нічога ўтрымаць не ўдаецца. І да мяне адразу звесткі дашлі, што на кафедры архітэктурнага праектавання пачаліся разборкі - хто інфармацыю пра канферэнцыю прадставіў Астаповічу. Гэта ж самая пачварная асоба ў свеце, не дай Бог, касяк які знойдзе.
Тым больш падставы ёсць у кафедры. У 2009-м прыйшлося мне інфармаваць рэктарат універсітэта
 аб пэўных ляпах дадзенай кафедры, аб тым, што на ўзроўні дыпломных і курсавых прац будучым архітэктарам закладаецца нігілізм у дачыненні да помнікаў і да прававой сістэмы, якая рэгулюе працу з помнікамі.
Так што незапрашэнне на канферэнцыю падобна сапраўды, з аднаго боку на боязь, з другога на дробную помсту. А тое ці іншае не ўпрыгожвае берасцейскую кузніцу архітэктурных кадраў. Што гэта за кафедра такая, калі баіцца Астаповіча, калі пытаецца яму напакасціць самым прымітыўным чынам?
Прыйшлося пісаць у чарговы раз. не думаю, што выхадка кафедры і аргкамітэту без наступстваў застанецца. Бо выпадак не толькі ў Беларусі беспрэцэдэнтны, але і ва ўсім свеце. І нельга яго пакідаць проста так. 




.
14.05.14 2:11



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч