Вось такі вось клопат пра асабістую бяспеку

Прайшло багата часу, але мабыць узгадаць гэты выпадак будзе не праблема. 25 сакавіка ў Бабры старшыня мясцовага пасялковага савета таварышч Загорскі сарваў з падрамніка карціны мастака Алеся Пушкіна герб "Пагоня" і разламаў яго. Прыйшлося пісаць у Следчы камітэт пра ўзбуджэнне крымінальнай справы за апаганьванне гісторыка-культурнай каштоўнасці. Для даведкі - герб "Пагоня" мае такі статус, з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Прыйшоў нарэшце адказ - пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Прачытаць яе трэба ўважліва, каб зразумець усю глыбіню жыццёвага і службовага подзвіга таварышча Загорскага, які не шкадуючы сябе выратаваў жыццё нехлямяжага і безалабернага, ну мастак, што з ім зробіш, Алеся Пушкіна, практычна выцягнуўшы яго з пад колаў цяжкой тэхнікі, якая пайшла ў атаку на залежы бруду на цэнтральнай плошчы мястэчка.

Але ж ёсць відэазапіс інцэдэнта, які адбыўся ў Бабры на 25-га сакавіка. Яго і зараз не толькі можна, яго абавязкова трэба праглядзець зноўку, каб зрабіць высновы наконт адпаведнасці тэксту на трох старонках адбыўшымся падзеямhttp://www.svaboda.org/content/article/25310362.html. У чарговы раз упэўневаешся, што народная прымаўка наконт таго, каб памачыцца ў вочы актуальна, як ніколі.



.
09.06.14 11:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч