Грамадскасць супраць Мінкульта. Працяг спрэчкі

Яшчэ ў пачатку года сябра Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Дзяніс Турчаняк звярнуўся ў судовыя органы з заявай аб прызнаннінезаконнымі дзеянні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні навукова неабгрунтаваных змен гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжаных рэалізацыяй праекту «Заходні абход горада Брэста. 1 чарга. Аўтадарожны мост праз абвадны канал Брэсцкай крэпасцбра Беларускага добраі з боку вул. Зубачова ў створы з вул. Гогаля».

Ход судовага працэсу, у якім прыйшлося мне самому прадстаўлць інтарэсы нашага грамадскага аб’яднання, асвятляўся, як на радыё “Свабода”, у газеце “Новы час”, так і ў інтэрнэт прасторы (http://pomniki.budzma.org/news/tsyazhba-z-minkultam-dzyen-pyershy,  http://www.belaruspartisan.org/blogs/astapovicz/16261/,http://www.belaruspartisan.org/blogs/astapovicz/16326/). Нагадаю, што суд першай інстанцыі мы прайгралі з матывіроўкай, што нельга грамадзяну  аспрэчваць рашэнні Мінкульта, нават калі яны незаконныя, ну і яшчэ судом было вызначана, што незаконная пабудова маста у крэпасці пашырае нашыя правы на гісторыка-культурную каштоўнасць, спрыяе яе большай даступнасці і г.д.

Так сталася, што адразу,  ў азначаны заканадаўствам тэрмін, не атрымалася займацца касацыйнай скаргай, і таму пасяджэнне суда вышэйша й інстанцыі адбудзецца ў межах пратэсту пракуратуры на рашэнне уда першай інстанцыі. Разгляд справы вельмі важны і прынцыповы ў сувязі з тым , што судом першай інстанцыі (суд Цэнтральнага раёна г. Мінска, суддзя Алена Семак) быў створаны досыць небяспечны прэдэнт. Рашэннем суда (менавіта мітывіровачнай часткай ) замацавана непадсуднасць Мінкульта, а дакладней яго рашэнняў у дачыненні да помнікаў, нават калі яны зроблены з парушэннямі заканадаўства.

Сітуацыя проста абсурдная.  Па логіцы самага справядлівага суда ў свеце атрымліваецца, што Мінкульт можа ўзгадніць руйнаванне любога помніка, а грамадзяне не ў праве будуць аспрэчыць гэтае рашэнне. Уявіце сітуацыю – Мінкульт узгадняе перабудову Мірскага замку ў супер счасны па архітэктуры аб’ект, ці ўзгадняе ўвогугуле яго знішчэнне, а грамадзяне Беларусі не могуць аспрэчыць дзеянні супрацоўнікаў міністэрства ў дачыненні да нацыянальных скарбаў. Складаецца ўражанне, што нашую з Вамі спадчыну, увесь той набытак, які нам перадалі продкі, які мы павінны перадаць нашчадкам, аддалі на водкуп купцы  чыноўнікаў.

І яшчэ адзін не такі істотны, але цікавы момант. Судом першай інстанцыі было вырашана, што узвядзенне маста  праз абвадны канал Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці – гэта пашырэнне правоў грамадзяніна на гісторыка-культурную каштоўнасць, гэта стварэнне лепшых умоў яе ўспрыяцця, стварэнне камфортных і бяспечных умоў знаходжання на тэрыторыі крэпасці, ну і ў такім жа ключы астатняе.

Дзесяць дзён таму быў па справах у Берасці, не вытрымаў, выкраіў час, забег да будаўнічай пляцоўкі  злапалучнага маста. І што я пабачыў?  Пабачыў жалезабетонны шкілет аб’екта, разварочаныя гурбы грунта, не тое, што неўладкаваную вакол тэрыторыю, а значна пашкоджаны ланшафт. І, як у адным вядомым савецкім кінафільме – мёртвую цішыню. Усё гаварыла, што працы з зімы не вядуцца. Распілілі, прабачце, “асвоілі” у поўным аб’ёме  бюджэтнае фінансаванне на Заходны абход, у межах чаго і мост у крэпасць  будавалі, і ўсе шчаслівы, усе пачываюць на лаўрах, а на крэпасць, на ўсе праблемы па яе захаванн, мякка кажучы, напляваць. Да гэтага часу не магу зразумець, якім чынам недабудававны аб’ект, ды  недабудаваны не проста, а ў неабсяжнай  перспектыве, паляпшае і пашырае правы грамадзяніна і г.д.

Пасяджэнне Мінскага гарадскога суда па разглядзе касацыйнага пратэсту Генеральнай пракуратурыадбудзецца 07.08.2014 г. а 14-й гадзіне. Паглядзім, як будзе сітуацыя развівацца далей і будзем спадзявацца на справядлівасць.




Выпіска з матывіровачнай часткі рашэння суда



Вось такім чынам паляпшаюцца нашыя правы на гісторыка-культурную каштоўнасць

_________________________________________

_____________________________

________________________

_________________________


.
03.08.14 19:54



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч