Сяргей Багласаў і міфалогія


Навуковы кіраўнік гістарычнага цэнру Сяргей Баглсаў 


Як звязаны з міфалогіяй Сяргей Багласаў, архітэктар, сучасны навуковы кіраўнік нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Мінска”?Велі проста. Ён сам – міф. Міф распаўсюджаны нават сярод шырокага кола спецыялістаў, у тым ліку тых спецыялістаў, якія былі звязаны з рэстаўрацыяй. Не буду ва ўсе дэтлі існуючаг міфа ўлазіць, скажу толькі адно – шмат хто заяўляе, што Багласаў адзін з лепшых спецыялістаў у сферы эстаўрацыі, рэканстрнальную адказнасць,  і рэгенерацыі гістарычнай забудовы г. Мінска. 

Я асабіста ілюзій ніколі не меў, гледзячы на тыя працэсы, якія адбываюцца ў Гістарычным цэнтры Мінска, і за якія згодна заканадаўству Багласаў павінен несці персанальную адказнасць. Практычна пачынаючы з 2010 г. на мой стол кладуцца дакументы, якія штурхаюць да думкі аб адсутнасці кваліфікацыі навуковага кіраўніка гістарынага сэрца нашай сталіцы, а мо і ў элементарнай маральнай неахайнасці гэтага чалавека, якому была даверана адказная і высокародная місія. 

Не буду прыводзіць шматлікія доказы. Хопіць толькі аднаго, чарговага матэрыялу праверкі Цэнтральнага РУУС па законнасці ўзвядзення прыбудовы да існуючага збудавання на Ракаўскай 16-б.  Гісторыя гэтая даўно вядомая, праверка цягнецца ўжо паўтары гады, за гэты час будынак, які ўзводзіўся насуперак адкліканым дазволам з боку інспекцыі дзяржбуднагляду і дзяржэкспертызы, практычна гатовы да ўводу ў эксплуатацыю. Хачу нагадаць, што ў гэтым будынку хоча размясціцца  дыппрадстаўніцтва Еўразвязу, які ўвесь свет і нас у ліку вучаць дэмакратыі і верхавенству права. Але тут не пра лібералаў з Еўропы, а пра Багласава. 

Вяртаемся да матэрыялаў праверкі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС. Цікавы тэкст на 12 старонак. Там шмат чаго напісана, шмат каго апывалі ў ежах праверкі, шмат цікавага можна даведацца. Наат цудоўна адлюстравана дэструктыўная роля Мінкульта ў дачыненні да помнікаў. Пра гэта яшчэ буду пісаць. А зараз пра Багласава. Пры апытанні навуковы кіраўнік Гістарычнага цэнтру аўтарытэтна агучыў адзін факт. Ён казаў, што на тым месцы, дзе ўзводзіцца прыбудова да Ракаўскай. 16-б ніколі не існавала забудовы. 

Навуковы кіраўнік – гэта быццам бы аўтарытэт. Заявіў такое навуковы кіраўнік, тым больш Багласаў, якога шмат хто лічыць карыфеем у справах Гістарчнага цэнтру мінска, і адразу ўсе прымаюць заяву за чыстую манету. А я не прымаю, і мае калегі таксама. Усё павінна падцвярджацца дакументальна. І дадзеныя словы Багласава пра адсутнасць забудовы на месцы ўзвядзення новага будынку павінны быць падцверджаны. Але яны нічым не падцвярджаюцца, ні архіўнымі дакументамі, ні літаратурай, ні матэрыяламі комплексных навуковых вышуканняў, праведзеных практычна па ўсіх пляцовачках Гістарычнага цэнтру хаця б на ўзроўны архіўна-бібліяграфічных даследаванняў. 

Усе гэтыя матэрыялы гавораць – а забудова то была. Тут нават шматлікіх доказаў не трэба. Варта паглядзець на аэрафотаздымак гэтага мінскага куточка 1941 г., і ўсё становіцца паразумелым. Самае галоўнае, становіцца паразумелым, што Багласаў, як пецыяліст па Гістарычнаму цэнтру – міф. Чым бы яго пазіцыя ні была выклікана. Адсутнасцю элементарнай кваліфікацыі ў галіне гісторыі архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінска, ці жаданнем дагадзіць інвестару. 

Так што міфы – гэта не толькі старажытная Элада, гэта не толькі Геракл ды Праметэй. Гэта яшчэ і сучасная Беларусь разам са сферай аховы спадчыны і рэстаўрацыі,  ды  Сяргеем Багласавым.



Аэрафотаздымак 1941 г.  плямы сучаснай забудовы па вул. Ракаўская, 16-б


.
27.08.14 14:16



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч