Спадыну чарговы раз здрадзілі

Сталя вядома з пблікацыі ў "Новым часе", што чарговы матэрыяльны аб'ект у нас у Беларусі пазбаўлены статуса помніка (http://novychas.info/hramadstva/zabytyja_hieroi_zaslauia/). Ціхай сапай Міністэрства культуры і яго дарадчы орган пад назвай Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якая даўно сярод нашых грамадзян справядліва завецца Навукова-метадычнай здрадай, не толькі ўзгадняюць праектную дакументацыю, якая прыводзіць да неабгрунтаваных якасных змен нашых помнікаў, нават да іх знішчэння, але і мэтанакіравана "выхалошчываюць" Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пазбаўлючы статуса помнікаў архітэктурныя аб'екты, каб прасцей жылося мясцовай вертыкалі і інвестарам. Адным словам, орган дзяржкіравання і яго дарадча-кансультатыўны орган ствараюць псеўдаправавыя ўмовы для знішчэння нашага нацыянальнага культурнага багацця.

Супрацьпаставіць на дадзеным этапе нешта важкае і адэкватнае кампаніі герастратаў покуль цяжка. На іх бок стала і судовая сістэма і органы пракурорскага нагляду.Так сталася, што судовыя органы вызначылі непадсуднасць Мінкульта, а дакладней яго рашэнняў у дачыненні да помнікаў, нават калі яны зроблены з парушэннямі заканадаўства. Гэтв было падтрымана і пракуратурай, і задакументавана ў пракурорскім пратэсце, які быў падтрыманы касацыйнай інстанцыяй.

Покуль ідзе праца па пошуках прававых механізмаў уздзеяння на тыя ж мінкульт і раду, застаецца ў чарговы раз назваць пайменна нашых "герояў", дзякуючы якім не толькі сістэма, але і нават і ідэя аховы помнікаў гісторыі і культуры ў сучасных умовах становіцца прафанацыяй. Апошнімі часамі склад рады мяяецца, сваіх "герояў" мінкульт асабліва афішаваць не хоча. Ведаю, што быццам бы Чарняўскі, начальнік упраўлення мінкульта па ахове спадчыны і рэстаўрацыі ўжо не ўваходзіць у раду, што не здымае з яго адказнасці - ён жа начальнік профільнага упраўлення, ды і ў раду ў нас зачастую ўваходзяць не спецыялісты, а пасады. Напрыклад, галоўны архітэктар Мінска. Мяняецца чалавек на пасадзе, мяняецца ў радзе. Варта ўзгадаць апошнія змены. Нікіцін, Пятроў, Уласюк. Зараз галоўнага архітэктара няма яшчэ новага. Таму ёсць усе перспектывы, што калі прызначыць на пасаду галоўнага архітэктара апошняга імбецыла, то ён пачне прымаць удзел у вырашэнні лёсу помнікаў па ўсёй Беларусі. Аўтаматычна.

Склад рады:

Яцко Аляксандр Анатольевіч – намеснік Міністра культуры (старшыня Навукова-метадычнай рады)

Кітова Вольга Мікалаеўна – вядучы спецыяліст ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры (вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады)

Багласаў Сяргей Георгіевіч – намеснік начальніка архітэктурна-праектнай майстэрні праектнага камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскпраект»

Бутэвіч Анатолій Іванавіч – старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны

Бяспалая Марыя Аркадзьеўна – прарэктар па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», доктар гістарычных навук, прафесар

Варфаламеева Тамара Барысаўна – старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат мастацтвазнаўства

Высоцкая Надзея Фёдараўна – загадчык аддзела старажытнага беларускага мастацтва дзяржаўнай установы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», доктар мастацтвазнаўства, прафесар

Жураўлёў Іван Сяргеевіч – галоўны спецыялiст – эксперт па архiтэктуры рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза»

Карпук Андрэй Міхайлавіч – вядучы архітэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Праектрэстаўрацыя»

Ляўко Вольга Мікалаеўна – кіраўнік цэнтра дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар гістарычных навук

Лакотка Аляксандр Іванавіч – дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры

Сардараў Армэн Сяргеевіч – дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, доктар архітэктуры

Сіняўскі Уладзімір Пятровіч – намеснік дырэктара праектнага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя»
05.09.14 11:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч