Думка пра калектыўную свядомасць і архітэктурныя помнікі

Калі гаварыць не пра прававую культуру, а пра ментальнасць народу, то ў дачыненні да помнікаў архітэктуры на Беларусі пераважае стоадсоткавы сялянскі падыход - гэта не наша, гэта панскае, гэта не трэба захоўваць, лепей трэба знішчыць, бо паны гэтыя нашай крыві пасмакталі, ой-ёй-ёй. Калі нельга знішчыць, то трэба прыстасаваць, тады будзе месца, дзе свінчо паставіць, кароўку, і г.д. Ментальнасць нацыі, якая па сутнасці сельская і не да канца сфармаваная. Шмат езджу па Беларусі, сустракаюся з рознымі людзьмі, і гэта сапраўды так. 

Гавораць пра акупацыйны рэжым, злосных чыноўнікаў, якія ненавідзяць Беларусь, а гэта ўсё лухта. Тое што адбываецца - гэта люстэрка агульных тэндэнцый. Па тыпу, новы хляўчук лепей чым стары. І што яшчэ цікавае. У асяродку, які лічыць сябе сапраўды нацыянальным, таксама хапае "прусакоў" у мазгах. "Прусакі" - гэта залішняя рамантызацыя мінуўшчыны, дзеля чаго гатовы рэалізоўваць коштам помнікаў свае фантазіі аб былой велічы. 

Маю на ўвазе тэндэнцыі, якія Еўропа перажыла ў 19-м ст, тэндэнцыі да рамантычнай рэстаўрацыі, фантазійнай рэстаўрацыі, якая таксама негатыўна змяняе культурны ланшафт у бок фальсіфікацыі. Чарговы раз адчуў гэта, калі пачаўся лямант у сеціве наконт кансервацыі Касцельнай вежы Наваградскага замку. Ніхто і слухаць не хоча, што асноўная задача выканана, што захавана максімум аўтэнтыкі. Так, ёсць моманты, з якімі нават я не згодзен. На мінулым тыдні сустрэўся на адной імпрэзе з Друшчыцам, навуковым кіраўніком аб'екта, троху пагаварылі, абмяняліся меркаваннямі, але гэта звычайная дыскусія, якая заўсёды ўзнікае па сканчэнні кансервацыі ці рэстаўрацыі. 

Але агульнае меркаванне - нашаму асвечанаму народу хочацца, каб замак "зафуфлілі". Наглядзеліся яны ў літаратуры на мастацкую рэканструкцыю замка Сташчанюка, і карціць, каб былі вежачкі, флюгеркі і іншая хрэнь. Каб было велічна і прыгожа. Дарэчы, менавіта такія падыходы, рамантызацыя і жаданне стварыць псеўдавеліч, прывялі да таго, што цалкам сфальсіфікаваны культурны ланшафт Любчанскага замку.


.
12.12.14 12:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч