Наваградскі замак, як пляцоўка для дыскусіі


03.02.2015 г.  на саце НН з’явмўся матэрыял архітэктара Ігара Байцова “У Навагрудку адбываецца капiтальны рамонт руiны «па-­багатаму» http://nn.by/?c=ar&i=142720. Любы матэрыял, тым больш па аб'ектах рэстаўрацы,  дыскусійны. Таму адразу ж сфармуляваў сваё бачанне праблемы  і накіраваў у рэдакцыю НН с просьбай апублікаваць мае думкі ў межах дыскусіі з архітэктарам Байцовым.  Амаль суткі пайшлі, а публікацыі так і няма. Як у народзе гавораць, дарага лыжка да абеду. Таму вырашыў апублікаваць матэрыял на блогу, акрамя размяшчэння на ФБ і саце Таварыства аховы помнікаў.

 

Матэрыял далёка неадназначны, матэрыял, з якім сапраўды хочацца папалемізаваць, і палемізаваць менавіта канструктыўна. Гэта нават не гледзчы на тое, што пан Ігар пры доўгай ужо, то сціхаючай, то зноўку набіраючай абароты,  палеміцы па Касцельнай вежы,  першы агучыў праблему захавання склаўшагася культурнага ланшафту і праблему захавання руін, як элементу культурнага ланшафту.

 

Раней прыходзілася ў прыватных размовах ды і ў каментарах чуць думкі, якія зводзіліся да наступнага – чаму замак не аднаўляецца цалкам, што павінна стаць стратэгічнай задачай для Беларусі, бо закансерваваныя руіны не дазваляюць адчуць усёй велічы калыскі Вялікага княства Літоўскага – старажытнага Наваградка. Гучала даўно знаёмая ідэя, што калі замку ў нас няма, яго трэба пабудаваць. І ганарыцца.

 

Пры ўсё слушнасці пазіцыі пана Байцова ў дачыненні і да ланшафту, і да  руін проста не магу з ім пагадзіцца. Па вельмі простай прычыне. Архітэктар Байцоў не тое, што не прааналізаваў, ён нават практычна не ўзгадаў пра канфлікт, канфлікт вельмі сур’ёзны, з якім адразу сутыкнуліся праектыроўшчыкі кансервацыі Касцельнай вежы, канфлікт, без вырашэння якога нельга было б яе выратаваць.

 

А ратаваць яе трэба было неадкладна, бо і апоўзень схілу замчышча, па прычыне вялікай колькасці крыніц у падножжа Замкавай гары,  і вымыванне і аслабленне  грунтоў, праблема з нестабільнымі падмуркамі, у дадатак – паступовае разбурэнне аўтэнтыкі – фасаднай сцяны вежы, усяго, што ад былога фартыфікацыйнага элементу засталося.

 

Сам канфлікт палягае менавіта ў метадалагічнай плоскасці. Ці мы захоўваем некранутым сфармаваны культурны ланшафт і рамантычныя руіны ў тым выглядзе, да якога мы прывыклі, што прывядзе з часам, і вельмі хутка,  да поўнага руйнавання захаваўшыхся канструкцый і, адпаведна, да карэнных зменаў, а карацей да страты культурнага ланшафту, ці мы шукаем кампраміснае выйсце паміж захаваннем аўтэнтыкі, яе кансервацыяй і далейшым экспанаваннем і рэгенерацыяй культурнага ланшафту.

 

Менавіта такім шляхам і пайшлі рэстаўратары. Былі праведзены працы па ўмацаванню схіла замчышча, па ўмацаванню падмуркаў. У сувязі з тым, што сама фасадная сцяна Касцёльнай вежы не толькі досыць пагрозліва ўжо адхілялася ад вертыкальнай асі ў бок схілу замчышча,  было прынята рашэнне аб мантажы на ёй металічнага бандажу і стабілізацыі сцяны пры дапамозе расцяжак, прымацаваных да яго. Каб мець гарантыю стабілізацыі руіны ў вертыкальнай асі было прынята рашэнне прыгрузіць астатні перыметар падмурка мураванымі канструкцыямі, за гістарычны модуль якіх была прынята акварэль Напалеона Орды. На жаль іканаграфіі бакавых сценаў вежы таго часу, калі яны яшчэ існавалі, больш не зхавалася.

 

Захаванне культурнага ланшафту немагчымае бех захавання го элементаў. Усе мерапрыемствы выкананыя пры правядзенні прац былі накіраваны на захаванне, менавіта на доўгатэрміновае захаванне канструкцый Касцельнай вежы. Хаця праведзеныя мерапрыемствы  ў свой час змяняюць некаторыя ланшафтныя рысы.

 

І вось у гэтай сітуацыі, на маю думку,  трэба адштурхоўвацца не ад катэгорыі эстэтыкі, а ад катэгорыі прынцыпаў кансервацыі, якія прадугледжваюць безумоўнае захаванне і абарону ад далейшых дэструкцый аўтэнтычных канструкцый. А  фасадная сцяна вежы, якая выходзіць на касцёл, захавана поўнасцю, і з боку ксцёла гэта можна выразна пабачыць.

 

Зноўку хацелася б вярнуцца да асобных помнікаў і культурнага ланшафту. Калі лічыць культурны ланшафт асноўным фактарам, якому патрэбна падпарадкоўваць і правядзенне прац па кансервацыі, рэстаўрацыі і аднаўленні  помнікаў, то паўстае пытанне аб правамернасці рэстаўрацыі рыма-каталіцкай катэдры ў Мінску, якая знаходзіцца, а тады тым больш знаходзілася да аднаўлення Ратушы і Свята-Духаўскай царквы, ў кантксце сталінскай паваенай архітэктуры, можна аспрэчыць сам факт рэстаўрацыі Мірскага замку, бо калісці менавіта рамантычная руіна, як дамінанта,  фармавала вакол сябе культурны ланшафт мястэчка Мір,  ды прыкладаў прывесці шмат можна.

 

Канешне, ёсць пэўныя пытанні па ўвасобленым навукова-праектным рашэнням у Наваградскім замку. Не раз сам гаварыў, што не зусім працы адпавядаюць “Венецыянскай хартыя”, якая павінна з’яўляцца асноўным метадычным дакументам пры правядзенні навукова-рэстаўрацыйных прац. Асноўная прэтэнзія, што канструкцыі з новага матэрыялу напрацягу некалькіх год пацямнеюць, запыляцца, забрудзяцца,  і іх практычна немагчыма будзе адрозніць ад аўтэнтыкі.

 

Цытую “Венецыянскую хартыю”, не ўсю, а толькі невялічкі фрагмент. “Любыя неабходныя дадатковыя работы мусяць адрознівацца ад архітэктурнай кампазіцыі і павінны несці на сабе адбітак сучаснасці. Заменнікі адсутных частак павінны гарманічна спалучацца з цэлым, але адначасова яны мусяць адрознівацца ад арыгінала такім чынам, каб рэстаўрацыя не фальсіфікавала мастацкі або гістарычны грунт”.

 

Тут я ўзгадваю, якая неадназначная рэакцыя ў грамадства на праведзеныя працы. І нават страшна падумаць, што б было, калі б быў выкарыстаны нейкі сучасны матэрыял, адрозны ад керамічнай цэглы, ці скарыстана іншая колеравая гама новых кансервацыйных канструкцый, ці каб быў выкарыстаны іншы прыём падзелу аўтэнтыкі ад сучаснасці.

 

І на развітанне цытата. Гэткім чынам гучыць п. 5.3 артыкула 36 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”:

“кансервацыя – комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрмiноваму забеспячэнню захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне і ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”

 

 

 


 

 

 

.
05.02.15 15:08



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч