Адкрыты ліст Ігару Барысаву па праблеме аднаўлення Дубровенскай брамы ў Магілёве

Да гэтага часу не магу супакоіцца. З учоршняга вечара, калі прачытаў матэрыял на “Свабодзе” пра ініцыятыву аднаўлення Дубровенскай брамы ў Магілёве http://www.svaboda.org/content/article/26831130.html . Гэты матэрыял перапосцілі і на ТУТе  http://news.tut.by/society/434440.html.

Ужо была мая рэфлексія на старонцы ў ФБ, не хацелася б паўтараць, што дадзеная прапанова проста поўная лухта з усіх пнктаў гледжання – навукова-метадычнага, прававога, ды і астатніх. Нагадаю, што аднавіць Дубровенскую браму немагчыма ва ўсіх адносінах. Таму дыскусію па пытаннях заканадаўчых, навукова-метадычных аспектаў перспектыўнага “аднаўлення” не варта. Разгляджу праблему з іншага боку.

У адпаведнасці з апублікаванымі матэрыяламі  галоўнай персонай ў ініцыятыве інтэрнэт-выдання “Наш Магілёў”  і журналістаў-удзельнікаў кампаніі “Захавем стары Магілёў” з’яўляецца Ігар Барысаў, таму да яго і буду звяртацца.

Гаварыць буду коратка, але зразумела. Шаноўны Ігар, Вы з калегамі прапануеце Магілёву і яго выканаўчай уладзе адраджэнне аб’екта, які аднавіць немагчыма. Не захавалася канструкцый брамы ў культурным пласце, не захавалася яе дакладнай іканаграфіі. Тыя выявы з якімі Вы пазірвалі  на фотаздымках у СМІ – брама Чарнігаўская, якая знаходзілася ў левабярэжнай частцы горада і выконвала не фартыфікацыйныя, а прадстаўнічыя функцыі. Была візіткай гораду з паўднёв-усходняга  ўезду.

Тое, што Вы прапануеце – вялікая фальсіфікацыя. І тут узнікаюць пытанні маральнага кшталту. Вы – актрыўны сябра грамадзянскай супольнасці.  Як сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Вы з’яўляецеся актыўным гульцом хоць і на вузкім, але палітычным полі Беларусі.

І вось Вы, надзелены па роду сваёй дзейнасці адказнасцю перад грамадствам, пра юрыдычную я не кажу, я гавару пра маральную адказнасць, пачынаеце кампанію,  пры дапамозе якой больш чым тысяча грамадзян Беларусі-жыхароў Магілёва ўводзяцца ў элементарны зман. Дзеля чаго, дзеля напрацоўкі нейкіх грамадска-палітычных дывдэнтаў? Ці то Вам шчыра захацелася займацца фальсіфікацыяй культурнага ланшафту свайго роднага гораду?

Вы думалі аб наступствах? Не для  Вас, а ўвогуле дл ўсяго грамадска-палітычнага сектару Беларусі, які Вы таксама прадстаўляеце. Пра які давер беларускага народу можа марыць грамадзянская супольнасць, калі яе прадстаўнікі займаюцца фальсіфікацыямі? Мо менавіта ў гэтым і адна з асноўных прычын слабасці недзяржаўных арганізацый Беларусі, практычна поўнай адсутнасці  іх уплыву на нашае грамадства?

Пытанняў можна задаваць шмат. Але хацелася б пачуць адказы хаця б на гэтыя. І яшчэ цікава, ці будзеце Вы нейкім чынам прасіць прабачэння ў сваіх калег, у жыхароў Магілёва, якія ўведзены ў зман пры зборы подпісаў?  

.
06.02.15 16:21



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч