Чынавенскае свавольства


У Віцебску грамадскае абмеркаванне генплана. Прыехаў у пятніцу пазнаёміцца з матэрыяламі. Экспазіцыя схемы генплана, якая ў віцебскай гарадской архітэктуры, - гэта мінімум матэрыялаў па генплану, які прадугледжаны заканадаўствам для азнаямлення.

Тое заканадаўства прадугледжвае знаёмства не толькі са схемай, але і матэрыяламі, якія ўваходзяць у склад як зацвярджаемай, так і абгрунтоўваючай частак горадабудаўнічага праекта.

Таму падняўся ў кабінет да намесніка начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (начальнік, ён жа галоўны архітэктар гораду, збег з пасады два тыдні таму) і выказаў законае жаданне азнаёміцца з гісторыка-архітэктурным апорным планам, схемай транспарту, інжынерных сетак, ну тым, што дасць уяўленне пра перспектывы, якія чакаюць гістарычны цэнтр Віцебска.

Па выніку, сядзіць за сталом класічнага выгляду лашчоны чыноўнік, які робіць круглыя вочы ў адказ на маю законную просьбу і пачынае нейкую локшыну вешаць на вушы, пра адсутнасць на працы жанчын з нагоды 8-га сакавіка, пра яго асабістую трагедыю, бо павінен ён часова выконваць абавязкі начальніка, і што ўвогуле нам не трэба ведаць нічога, акрамя таго, што выстаўлена ў фае, а з гістарычным цэнтрам мінкульт разбярэцца, не нашая гэта справа.

Нешта даказаць яму, нават трымаючы ў руках палажэнне, зацверджанае пастановай Саўміна, ТКП па генпланах і г.д. было проста немагчыма. Такое ўражанне, што ігнараванне прававых нормаў стала не хваробай нават, а правілам, па якому жыве наш дзяржапарат. Спрачацца не выпадае, няма ні часу, ні здароўя. Таму зноўку пераводзіць паперу прыходзіцца на скаргі.

Паспрабуем адмяніць абмеркаванне, каб правесці яго ў межах дзеючага заканадаўства, а не па жаданні і “паняццях” зарваўшыхся чыноўнікаў.


.
08.03.15 22:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч